Logo Polskiego Radia
Print

Касьмічныя агенцтвы Польшчы й Ізраіля пашыраюць супрацу

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 28.06.2018 15:36
Ад супрацоўніцтва з Ізраілем могуць выйграць кампаніі польскага касьмічнага сэктара.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: blickpixel/pixabay.com/CC0 Public Domain

Касьмічныя агенцтвы Польшчы й Ізраіля пашыраюць супрацу
Ад супрацоўніцтва з Ізраілем могуць выйграць кампаніі польскага касьмічнага сэктара.
Польскае касьмічнае агенцтва падпісала ліст аб намерах супрацы зь Ізраільскім касьмічным агенцтвам.
Яго мэта - умацаваньне супрацоўніцтва ў галіне касьмічных дасьледаваньняў і тэхналёгій, выкарыстаньне касьмічнай прасторы й арганізацыі мерапрыемстваў па падтрымцы разьвіцьця стартапаў, якія маюць дачыненьне да касьмічнай дзейнасьці. У прыватнасьці, бакі плянуюць супрацоўнічаць па рэалізацыі праектаў, зьвязаных з робататэхнікай, будовай сучасных датчыкаў і спадарожнікавых падсыстэмаў.
„Ізраіль - гэта важны партнэр. У яго адны з трох найбольш інавацыйных эканомік у сьвеце. Ён зьяўляецца лідарам у галіне мініяцюрызацыі касьмічнай тэхнікі, з 1980-х гадоў пасьпяхова стварае спрыяльныя ўмовы для разьвіцьця стартапаў”, - падкрэсьлівае старшыня Польскага касьмічнага агенцтва Гжэгаж Брона (Grzegorz Brona).
Ён спадзяецца, што на супрацоўніцтве зь Ізраільскім касьмічным агенцтвам выйграюць таксама кампаніі польскага касьмічнага сэктара. „Нашая касьмічная галіна разьвіваецца вельмі дынамічна, мае буйны патэнцыял і пасьпяховага супрацоўнічае з Эўрапейскім касьмічным агенцтвам. Дзякуючы гэтаму мы зьяўляемся цікавым партнэрам для ізраільскага боку”, - падкрэсьліў Гжэгаж Брона.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт