Logo Polskiego Radia
Print

Пракат аўтамабіляў на хвіліны ўсё больш папулярны

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 20.06.2018 15:04
На думку экспэртаў, адзін аўтамабіль у рамках сыстэмы заменіць 12 прыватных машын.
www.pixcabay.com/CC0 Creative Commons

Расьце папулярнасьць перасоўваньня па гарадах на роварах. Гэта ўжо ня толькі спосаб прыемна правесьці час у выходныя, але таксама эфэктыўная форма транспарту ў мэтраполіях – піша «Rzeczpospolita». Хутка пашыраецца сьпіс гарадоў, якія ўводзяць у сябе сыстэму пракату ровараў.

У Польшчы гэта ўжо больш за 50 населеных пунктаў. Ровар увесь час застаецца самым танным сродкам транспарту, а часам нават і самым хуткім, калі ўзяць пад увагу вялікія коркі ў цэнтрах гарадоў у гадзінах пік.

Да пракату ровараў палякі ўжо прывыклі, сыстэмы пракату паявіліся ня толькі ў вялікіх гарадах, але таксама ў меншых населеных пунктах, але нядаўна была ўведзеная яшчэ адна навінка – самастойны пракат аўтамабіляў на хвіліны. Такую машыну можна пазычыць праз адмысловае прыкладаньне на мабільны тэлефон. Car sharing – гэта яшчэ вельмі малады бізнэс, ён пачаў разьвівацца толькі два гады таму, але цяпер у сыстэме фігуруе ўжо звыш 2 тыс. машын.

Аўтамабілі ў рамках сыстэмы пракату пазычаюць асобы, якія ня маюць уласнага аўтамабіля або ня хочуць карыстацца ім у горадзе. Ня кожны можа сабе дазволіць купіць машыну, а ў кожнага часам паяўляецца неабходнасьць скарыстацца аўто. Такія сыстэмы пракату даюць нямала карысьці. Экспэрты падлічылі, што дзякуючы ім вызваляецца нават да 160 кв. мэтраў стаянак у цэнтры горада.

Па ўсёй Эўропе сыстэмай карыстаецца каля 3 млн. чалавек, а ў 2020 годзе паводле прагнозаў, паслугай будзе карыстацца каля 15 млн. асобаў. На думку экспэртаў, адзін аўтамабіль у рамках сыстэмы заменіць 12 прыватных машын.

Rzeczpospolita/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт