Музэй мыла й гісторыі бруду ў Быдгашчы(ФОТА)
Месца, наведваньне якога пачынаецца ад мыцьця рук.
Сёньня я запрашаю ў Быдгашч (Bydgoszcz) у цэнтральнай Польшчы, у прыватнасьці ў Музэй мыла й гісторыі бруду. Гэта адна зь цікавейшых музэйных установаў у Польшчы. У ёй прадстаўлены экспанаты й аксэсуары, зьвязаныя зь гігіенай чалавека, а таксама зь гісторыяй вытворчасьці й выкарыстаньня мыла.
Музэй разьмяшчаецца ў самым цэнтры Быдгашчы па вуліцы Доўгай (Długa) і зьяўляецца адной зь нешматлікіх гэткага роду музэйных установаў у Эўропе. Ён спраектаваны, перш за ўсё, для наймаладзейшых наведвальнікаў, аднак і ў старэйшых гасьцей сабраныя ў ім экспанаты могуць выклікаць шмат успамінаў.
Адкуль узьнікла ідэя стварэньня такога аб'екта менавіта ў Быдгашчы?
Аказваецца, што горад мае багатую традыцыю хімічнай прамысловасьці, якая разьвівалася найбольш інтэнсіўна ў XIX стагодзьдзі, і вырабленае ў Быдгашчы мыла экспартавалі ў многія краіны Эўропы.
*********************
Наведвальнікі музэя могуць пазнаёміцца зь гісторыяй гігіены й змаганьня з брудам, пачынаючы са старажытных часоў па сучаснасьць. Тут можна паглядзець, напрыклад, рэканструяваны пакой для купаньня з XІX стагодзьдзя, а таксама сярэднявечную лазьню.
Сярод экспанатаў знаходзіцца першы пераносны туалет, прататып душа, прыклады арыгінальных чыгунных ваннаў зь XIX стагодзьдзя, шчоткі з конскага воласа для мыцьця цела, пральныя машыны, сушылкі й прасавальныя каткі. Паказана таксама шмат прыкладаў пральных дошак і драўляных балеяў з розных часоў.
Выставу ўзбагачаюць шматлікія фотаздымкі, якія паказваюць, якім чынам людзі на працягу стагодзьдзяў клапаціліся пра гігіену. Сярод іх ёсьць і рэкляма мыла з газэтаў, якія выходзілі да 1939 году.
Апрача таго ў музэі можна паглядзець прыклады інфармацыйных дошак з гасьцінічных туалетаў. Яны напаміналі, якім чынам карыстацца вадою й мылам.
Вядома, у музэі знаходзіцца таксама багатая калекцыя мыла з розных куткоў сьвету. Самае цікавае, што да экспанатаў можна, а нават трэба дакрануцца ці панюхаць.
Больш за тое, Музэй мыла й гісторыі бруду – гэта месца, дзе можна самому зрабіць мыла. Яно можа мець арыгінальны кшталт, колер і пах.
***************************
Музэй мыла й гісторыі бруду ў Быдгашчы карыстаецца вялікай папулярнасьцю сярод турыстаў з Польшчы й замежных гасьцей. Таму гіды, якія праводзяць турыстаў па выставах, расказваюць пра экспанаты, між іншым, на ангельскай, нямецкай, францускай і італьянскай мовах.
У 2013 годзе штомесячнік National Geographic Traveler намінаваў музэй да ўзнагароды „7 новых цудаў Польшчы”. У 2015 годзе ўстанова заняла першае месца ў рэйтынгу найцікавейшых музэйных установаў у Польшчы таго ж часопіса. У сваю чаргу ў 2017 годзе музэй атрымаў сэртыфікат „Лепшы турыстычны прадукт”, які выдае Польская турыстычная арганізацыя. выдаваць
***********************
Музэй можна наведваць штодзённа. Квіток каштуе каля 3 эўра. За гіда, які раскажа пра выставу на замежнай мове, трэба даплаціць каля 3,5 эўра. Дзеці да 3 гадоў наведваюць музэй бясплатна.
аз
Сёньня я запрашаю ў Быдгашч (Bydgoszcz) у цэнтральнай Польшчы, у прыватнасьці ў Музэй мыла й гісторыі бруду. Гэта адна зь цікавейшых музэйных установаў у Польшчы. У ёй прадстаўлены экспанаты й аксэсуары, зьвязаныя зь гігіенай чалавека, а таксама зь гісторыяй вытворчасьці й выкарыстаньня мыла.
Музэй разьмяшчаецца ў самым цэнтры Быдгашчы па вуліцы Доўгай (Długa) і зьяўляецца адной зь нешматлікіх гэткага роду музэйных установаў у Эўропе. Ён спраектаваны, перш за ўсё, для наймаладзейшых наведвальнікаў, аднак і ў старэйшых гасьцей сабраныя ў ім экспанаты могуць выклікаць шмат успамінаў.
Адкуль узьнікла ідэя стварэньня такога аб'екта менавіта ў Быдгашчы? Аказваецца, што горад мае багатую традыцыю хімічнай прамысловасьці, якая разьвівалася найбольш інтэнсіўна ў XIX стагодзьдзі, і вырабленае ў Быдгашчы мыла экспартавалі ў многія краіны Эўропы.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: HomeMaker/pixabay.com/CC0 Public Domain
Наведвальнікі музэя могуць пазнаёміцца зь гісторыяй гігіены й змаганьня з брудам, пачынаючы са старажытных часоў па сучаснасьць. Тут можна паглядзець, напрыклад, рэканструяваны пакой для купаньня з XІX стагодзьдзя, а таксама сярэднявечную лазьню.
Сярод экспанатаў знаходзіцца першы пераносны туалет, прататып душа, прыклады арыгінальных чыгунных ваннаў зь XIX стагодзьдзя, шчоткі з конскага воласа для мыцьця цела, пральныя машыны, сушылкі й прасавальныя каткі. Паказана таксама шмат прыкладаў пральных дошак і драўляных балеяў з розных часоў.
Выставу ўзбагачаюць шматлікія фотаздымкі, якія паказваюць, якім чынам людзі на працягу стагодзьдзяў клапаціліся пра гігіену. Сярод іх ёсьць і рэкляма мыла з газэтаў, якія выходзілі да 1939 году.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: ritual/pixabay.com/CC0 Public Domain
Апрача таго ў музэі можна паглядзець прыклады інфармацыйных дошак з гасьцінічных туалетаў. Яны напаміналі, якім чынам карыстацца вадою й мылам.
Вядома, у музэі знаходзіцца таксама багатая калекцыя мыла з розных куткоў сьвету. Самае цікавае, што да экспанатаў можна, а нават трэба дакрануцца ці панюхаць.
Больш за тое, Музэй мыла й гісторыі бруду – гэта месца, дзе можна самому зрабіць мыла. Яно можа мець арыгінальны кшталт, колер і пах.
Музэй мыла й гісторыі бруду ў Быдгашчы карыстаецца вялікай папулярнасьцю сярод турыстаў з Польшчы й замежных гасьцей. Таму гіды, якія праводзяць турыстаў па выставах, расказваюць пра экспанаты, між іншым, на ангельскай, нямецкай, францускай і італьянскай мовах.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: jackmac34/pixabay.com/CC0 Public Domain
У 2013 годзе штомесячнік National Geographic Traveler намінаваў музэй да ўзнагароды „7 новых цудаў Польшчы”. У 2015 годзе ўстанова заняла першае месца ў рэйтынгу найцікавейшых музэйных установаў у Польшчы таго ж часопіса. У сваю чаргу ў 2017 годзе музэй атрымаў сэртыфікат „Лепшы турыстычны прадукт”, які выдае Польская турыстычная арганізацыя. выдаваць
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: silviarita/pixabay.com/CC0 Public Domain