Exploseum у Быдгашчы (ФОТА)
Музэй расказвае пра гісторыю заводу Альфрэда Нобэля на тэрыторыі акупаванай Польшчы.
Exploseum у Быдгашчы – гэта музэйная ўстанова, разьмешчаная на тэрыторыі былой DAG Fabrik Bromberg, аднаго з найбуйнейшых абаронных прадпрыемстваў, пабудаваных Трэцім Рэйхам на тэрыторыі акупаванай Польшчы.
Музэй расказвае пра гісторыю канцэрну Dynamit-Aktien Gesellschaft (DAG), заснавальнікам якога быў сам Альфрэд Нобэль, і прадпрыемства DAG Fabrik Bromberg у Быдгашчы. Апрача таго, музэйныя экспазыцыі паказваюць гісторыю вайсковай справы, зброі, выбуховых рэчываў, а таксама прымусовай працы на тэрыторыі Трэцяга Рэйху, руху супраціву й сабатажу.
*********************
Немцы пачалі будаваць прадпрыемства восеньню 1939 году, то бок неўзабаве пасьля таго, як занялі горад Быдгашч на поўначы Польшчы. Да канца 1944 году былі пабудаваныя больш за тысячу будынкаў, 400 кілямэтраў дарог і 40 кілямэтраў чыгуначнага палатна.
Комплексная праграма прадугледжвала будаўніцтва вытворчых будынкаў, аб'ектаў інфраструктуры, у тым ліку водаправоднай, каналізацыйнай і электрычнай сыстэмаў, лябараторыяў, майстэрняў, будынкаў пажарнай службы, паліклінікі, адміністрацыйных будынкаў, жылых комплексаў для кіраўнічых кадраў ды казармаў для прымусовых рабочых.
У адпаведнасьці з плянамі Трэцяга Рэйху, прадпрыемства ў Быдгашчы было адным з самых буйных прамысловых прадпрыемстваў, пабудаваных Трэцім Рэйхам на тэрыторыі акупаванай Польшчы, і найбольш высунутым на ўсход гітлераўскім заводам па вытворчасьці выбуховых рэчываў.
Ацэньваецца, што агулам на прадпрыемстве працавалі 30-40 тысяч работнікаў, у тым ліку непасрэдна на вытворчасьці - каля 10 тысяч. Большасьць зь іх складалі палякі, астатнюю частку немцы й ваеннапалонныя з многіх эўрапейскіх краінаў.
Вытворчасьць працягвалася да апошняга моманту, амаль да самага ўваходу Чырвонай арміі. Савецкія жаўнеры вывезьлі ў Савецкі Саюз амаль усё тэхнічнае абсталяваньне прадпрыемства, а пустыя будынкі перадалі польскім уладам.
Пасьля заканчэньня Другой сусьветнай вайны частку будынкаў выкарыстоўвалі хімічныя заводы Zachem і Nitrochem, а з 2004 году ў паўднёвай частцы былога нямецкага прадпрыемства пачалося будаўніцтва прамыслова-тэхналягічнага парку.
***************
На працягу многіх гадоў сотні аб'ектаў былога нямецкага прадпрыемства й тунэлі, якія іх спалучалі, былі мэтай нелегальнага дасьледаваньня аматараў ваеннай тэхнікі й гісторыі, а тэрыторыя фабрыкі атрымала арэол таямнічасьці.
Менавіта рост зацікаўленьня гісторыяй загадкавага комплексу й пагроза яго зьнішчэньня прычыніліся да таго, што канчаткова мясцовыя ўлады вырашылі стварыць музэй і адкрыць частку гістарычнага комплексу для турыстаў. Ініцыятыва атрымала прыярытэтны статус, што дазволіла фінансаваць яе рэалізацыю з фондаў Эўрапейскага Зьвязу. Агульны кошт праекту склаў амаль 8,5 мільёна злотых.
Адаптацыя будынкаў для патрэбаў музэйнай установы пачалася ў лістападзе 2008 году. У ліпені 2011 году адбылося ўрачыстае адкрыцьцё музэя.
************************
Exploseum распаложаны на тэрыторыі Быдгаскай пушчы, каля 6 кілямэтраў на паўднёвы ўсход ад цэнтру Быдгашчы (Bydgoszcz). Ён складаецца з васьмі будынках, у якіх калісьці выпускалі нітрагліцэрын. Будынкі спалучаныя тунэлямі. Музэй ахоплівае каля 1% плошчы былой DAG Fabrik Bromberg.
Наведаць музэй можна ў адзіночку або групай зь гідам. Маршрут доўжыцца каля 2 гадзін. У гэтым часе турысты могуць паглядзець усе даступныя ім аб’екты й тунэлі, якія іх спалучаюць. У рамках маршруту заплянаваны таксама кінапаказ. Зразумець экспазыцыю турыстам дапамагае музычны фон, гукавыя эфэкты, відэа й інтэрактыўныя экраны.
**************************
У 2012 годзе музэйная экспазыцыя Exploseum атрымала ўзганароду міністра культуры й нацыянальнай спадчыны Польшчы, а таксама была прызнаная Падзеяй Году Сыбіла 2011 у катэгорыі “Выстава тэхнікі”.
У 2015 годзе Exploseum быў уключаны ў Эўрапейскі маршрут індустрыяльнай спадчыны, атрымаўшы статус адной з 6 установаў у Польшчы й 77 у Эўропе, якія маюць звыш рэгіянальную каштоўнасьць для гісторыі прамысловасьці Эўропы й выконваюць адпаведныя стандарты якасьці.
У сваю чаргу 17 лютага 2017 году Exploseum атрымаў сэртыфікат “Лепшы турыстычны прадукт 2016 году”, які прызнае Польская турыстычная арганізацыя.
аз

Exploseum у Быдгашчы. By Pit1233 - Praca własna, CC0, https://commons. wikimedia.org/w/index.php?curid=15982666
У адпаведнасьці з плянамі Трэцяга Рэйху, прадпрыемства ў Быдгашчы было адным з самых буйных прамысловых прадпрыемстваў, пабудаваных Трэцім Рэйхам на тэрыторыі акупаванай Польшчы, і найбольш высунутым на ўсход гітлераўскім заводам па вытворчасьці выбуховых рэчываў.
Ацэньваецца, што агулам на прадпрыемстве працавалі 30-40 тысяч работнікаў, у тым ліку непасрэдна на вытворчасьці - каля 10 тысяч. Большасьць зь іх складалі палякі, астатнюю частку немцы й ваеннапалонныя з многіх эўрапейскіх краінаў.
Вытворчасьць працягвалася да апошняга моманту, амаль да самага ўваходу Чырвонай арміі. Савецкія жаўнеры вывезьлі ў Савецкі Саюз амаль усё тэхнічнае абсталяваньне прадпрыемства, а пустыя будынкі перадалі польскім уладам.
Пасьля заканчэньня Другой сусьветнай вайны частку будынкаў выкарыстоўвалі хімічныя заводы Zachem і Nitrochem, а з 2004 году ў паўднёвай частцы былога нямецкага прадпрыемства пачалося будаўніцтва прамыслова-тэхналягічнага парку.
Exploseum у Быдгашчы. By Pit1233 - Praca własna, CC0, https://commons. wikimedia.org/w/index.php?curid=15982598
На працягу многіх гадоў сотні аб'ектаў былога нямецкага прадпрыемства й тунэлі, якія іх спалучалі, былі мэтай нелегальнага дасьледаваньня аматараў ваеннай тэхнікі й гісторыі, а тэрыторыя фабрыкі атрымала арэол таямнічасьці.
Менавіта рост зацікаўленьня гісторыяй загадкавага комплексу й пагроза яго зьнішчэньня прычыніліся да таго, што канчаткова мясцовыя ўлады вырашылі стварыць музэй і адкрыць частку гістарычнага комплексу для турыстаў. Ініцыятыва атрымала прыярытэтны статус, што дазволіла фінансаваць яе рэалізацыю з фондаў Эўрапейскага Зьвязу. Агульны кошт праекту склаў амаль 8,5 мільёна злотых.
Адаптацыя будынкаў для патрэбаў музэйнай установы пачалася ў лістападзе 2008 году. У ліпені 2011 году адбылося ўрачыстае адкрыцьцё музэя.
Exploseum распаложаны на тэрыторыі Быдгаскай пушчы, каля 6 кілямэтраў на паўднёвы ўсход ад цэнтру Быдгашчы (Bydgoszcz). Ён складаецца з васьмі будынках, у якіх калісьці выпускалі нітрагліцэрын. Будынкі спалучаныя тунэлямі. Музэй ахоплівае каля 1% плошчы былой DAG Fabrik Bromberg.
Exploseum у Быдгашчы. By Pit1233 - Praca własna, CC0, https://commons. wikimedia.org/w/index.php?curid=15982616
Наведаць музэй можна ў адзіночку або групай зь гідам. Маршрут доўжыцца каля 2 гадзін. У гэтым часе турысты могуць паглядзець усе даступныя ім аб’екты й тунэлі, якія іх спалучаюць. У рамках маршруту заплянаваны таксама кінапаказ. Зразумець экспазыцыю турыстам дапамагае музычны фон, гукавыя эфэкты, відэа й інтэрактыўныя экраны.
У 2012 годзе музэйная экспазыцыя Exploseum атрымала ўзганароду міністра культуры й нацыянальнай спадчыны Польшчы, а таксама была прызнаная Падзеяй Году Сыбіла 2011 у катэгорыі “Выстава тэхнікі”.
Exploseum у Быдгашчы. By Pit1233 - Praca własna, CC0, https://commons. wikimedia.org/w/index.php?curid=15982640