Logo Polskiego Radia
Print

Робат вырашыць каму даць крэдыт

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 22.05.2018 15:55
Усё больш фінансавых арганізацый уводзіць поўную аўтаматызацыю крэдытнага працэсу.
Photo: GotCredit/flickr.com/Commercial use allowed

Кліент кантактуе з робатам, то бок кампутэрнай праграмай, робат ацэньвае яго крэдытаздольнасьць і робат прадастаўляе крэдыт ды пераводзіць грошы кліенту.

Напрыклад, Bank Handlowy паведаміў, што да канца гэтага году ўвядзе поўнасьцю аўтаматызаваную крэдытную сыстэму. Кліент праз інтэрнэт будзе «загружаць» свой пашпарт і пасьведчаньні аб заробках, сыстэма праверыць яго наконт адмываньня грошай, ён пройдзе біямэтрычную праверку і ўрэшце сыстэма прадаставіць або не, крэдыт. Ад моманту, калі кліент пачне запаўняць дакумэнты да часу атрыманьні грошай пройдзе ня больш чым паўгадзіны, – абяцае Bank Handlowy, які такім чынам імкнецца прыцягнуць новых кліентаў.

Навошта банкам аўтаматызацыя продажу крэдытаў? Адно тлумачэньне: гэта скарачэньне коштаў.

- У выніку робатызацыі мы зможам скараціць занятасьць на адну тысячу чалавек, – заявіў намесьнік старшыні Banku Pekao Томаш Кубяк.

Па-другое, аўтаматызацыя пахутчае працэс прадастаўленьня крэдыту. Спалучэньне з базамі дадзеных і праверка кліента кампутэрнай сыстэме займае да 20 сэкунд. Чалавек не ў стане зрабіць гэта за такі кароткі час.

Dziennik. Gazeta Prawna/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт