Logo Polskiego Radia
Print

Лякарствы супраць раку будуць бясплатныя

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 01.05.2018 19:11
Міністэрства аховы здароўя апублікавала сьпіс сродкаў, кошт якіх будзе вяртацца пацыентам.
Фота pixabay.com.Фота pixabay.com.photo: pixabay.com/CC0

З траўня пацыенты ў Польшчы будуць атрымліваць кампэнсацыю за набыцьцё лякарстваў ад раку лёгкіх, нырак і крыві, а таксама на іншыя мэдыкамэнты. Добрай навіной дзеліцца Юдыта Ватола, карэспандэнт Gazety Wyborczej.

Міністэрства аховы здароўя апублікавала новы сьпіс лекаў, за якія будуць кампэнсавацца грошы. Напрыклад, вяртаньне сродкаў атрымаюць хворыя, якім патрэбны нівалюмаб і пэмбралізумаб — ад раку лёгкіх. З гэтымі сродкамі працягласьць жыцьця нават у выпадку абвастрэньня хваробы падаўжаецца ў два разы. Нівалюмаб таксама карысны пацыентам з ракам ныркі.

У новым сьпісе бясплатных лекаў зьявіліся некалькі пазыцый, якія будуць кампэнсавацца пэнсіянэрам ва ўзросьце 75 і больш гадоў. Новыя магчымасьці лячэньня атрымаюць таксама асобы, якія пакутуюць на прастатыт.

Gazeta Wyborcza/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт