Logo Polskiego Radia
Print

Выпальваньне травы - небясьпека і міты

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 13.04.2018 13:09
  • Выпальваньне травы.mp3
Пажарная служба нагадвае, што выпальваньне травы не прыносіць ніякай карысьці.
skeeze/pixabay.com/CC0

Пачатак вясны – складаны час для пажарных службаў, якія сотні разоў выяжджаюць тушыць траву. У экалягічнай рубрыцы пра небяську і міты, зьвязаныя з выпальваньнем травы.
Распачалася агульнапольская кампанія «Стоп пажарам травы». Пажарная служба нагадвае, што выпальваньне травы не прыносіць ніякай карысьці. «Больш таго, гэта вельмі небясьпечна і для людзей, і для жывёл», – гаворыць прэс-сакратар Пажарнай служы Лодзі Енджэй Паўляк.
Е. Паўляк: За апошні тыдзень у Лодзкім ваяводзтве было 406 выклікаў, зьвязаных з выпальваньнем травы. Гэта мэтанакіраванае падпаленьне травы.
Асобы, якія выпальваюць траву перакананыя, што гэта паўплывае на якасьць глебы. Гэта няпраўда. Выпальваньне травы ня толькі не паляпшае стан глебы, але найперш нэгатыўна ўплывае на навакольнае асяродзьдзе. Экспэрты адзначаюць, што глеба пасьля пажару становіцца няплоднай, а свае якасьці яна будзе аднаўляць не адзін дзясятак гадоў. Пажар нішчыць гнёзды птушак, насякомых і іншых жывёл, якія жывуць на дадзенай тэрыторыі. Дым, якія зьяўляецца наступствам выпальваньня травы, азначае тоны таксін у паветры. Могуць здарыцца выпадкі атручэньня дымам, што асабліва небясьпечна для людзей з хворым сэрцам або хворых астмай.
Ёсьць цэлы шэраг мітаў пра выпальваньне травы:
Міт 1: Выпальваньне травы прагравае глебу і ўзбагачае яе попелам, у выніку чаго на выпаленых участках новая трава зьяўляецца хутчэй і расьце лепш.
Эфэкт больш хуткага росту травы пасьля травяных выпальваньняў – уяўны: сухая трава проста хавае маладыя зялёныя парасткі, у той час як на счарнелых выпаленых участках зялёная трава добра прыкметная. Глеба ад травянога пажару выграваецца нязначна, але пры гэтым гіне насеньне траў на паверхні або ў самой зямлі, карысныя мікраарганізмы і дробныя жывёлы.
Яцэк Лесіш з Батанічнага саду ў Лодзі пацьвярджае словы, што выпальваньне травы зьяўляецца непатрэбным.
Я. Лесіш: Увогуле ня трэба выпальваць травы, паколькі гэта непатрэбная працэдура. Выпальваньне не ўгнойвае глебы, наадварот ёй шкодзіць. На такіх лугах застаецца толькі пустазельле, а пасьля вырастае некалькі гатункаў травы, якую жывёла, звычайна, ня вельмі ахвотна хоча есьць.
Міт 2: Калі спаліць траву вясной, то гэта заб'е ўсіх кляшчоў, гадзюк і іншых небясьпечных жывёл, шкоднікаў, а карысныя зьвяры і птушкі пасьпеюць уцячы.
У агні могуць загінуць і пацярпець зьвяры, паўзуны, земнаводныя: асабліва нованароджаныя зайчаняты, вожыкі, жабы. Пры моцным травяным пажары гінуць практычна ўсе жывёлы, якія жывуць у сухой траве або на паверхні глебы. Хтосьці згарае, нехта задыхаецца ад дыму.
Міт 3: Штогадовае выпальваньне травы – прафіляктыка больш моцных пажараў.
Вынікі такога пажару нельга прадбачыць. Большасьць ахвяр агню складаюць менавіта тыя, хто ўзбудзіў пажар – кажа прэс-сакратар польскай пажарнай службы Павал Фронтчак.
П. Фронтчак: Тушэньне травы – гэта ня толькі непатрэбная праца. Гэта выкарыстоўваньне працы пажарнікаў, пажарнай тэхнікі для тушэньня глупстваў людзей. З таго, што потым высьвятляе паліцыя, 94% такіх пажаў пачынаецца па віне чалавека. Чалавек ня ў стане прадбачыць, як такі пажар будзе разьвівацца. Яму здаецца, што калі ён паліць траву на невялікім участку, то ён кантралюю сытуацыю. Чалавеку здаецца, што ён пасьпее патушыць пажар ці ўцячы ад яго. Але хопіць, каб памяняўся напрамак ці хуткасьць ветру, і чалавек ці зьвер не пасьпеюць уцячы. Фронт такога пажару, калі трава высокая, можа перамяшчацца з хуткасьцю да 60 км на гадзіну. Нават вельмі спартыўны чалавек ня ў стане выратавацца. Таксама жывёла. У такіх выпадках агонь распаўсюджваецца вельмі хутка з увагі на вялікую колькасьць сухой травы. Гэта ня толькі пагроза пажару гаспадарчых будынкаў, стагоў сена і саломы, а лесу.
Пажарныя службы Польшчы падкрэсьліваюць, што з году ў год расьце сьвядомасьць фэрмэраў у справе выпальваньня травы. Усё ж найбольш прамаўляе фінансавы аргумэнт. У Польшчы акрамя штрафу за выпальваньне травы пагражае пазбаўленьне даплат да фэрмэрскай дзейнасьці. Асобе, якая падпаліла траву пагражае штраф у 500 злотых (150 даляраў). У выпадку, калі ў выпадку пажару былі атрыманыя пашкоджаньні, справа трапляе ў суд. Адказнаму можа пагражаць нават да 10 гадоў турмы.
Калі некага не пераконвае факт, што пажары забіраюць жыцьці людзей і жывёл, нішчаць навакольнае асяродзьдзе, то няхай ён падумае пра фінансавыя страты, якія тычацца ўсяго грамадзтва. Кожнае тушэньне пажару – гэта вялікі грашовы выдатак.
У Беларусі выпальваньне травы таксама забароненае. У адпаведнасьці з арт. 15.57 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэньнях прадугледжана адказнасьць за выпальваньне сухой расьліннасьці, траў на корані, а таксама ржышча й пажніўных рэшткаў на палях альбо за непрыняцьце мер па ліквідацыі выпальваньняў.

Пачатак вясны – складаны час для пажарных службаў, якія сотні разоў выяжджаюць тушыць траву. У экалягічнай рубрыцы пра небясьпеку і міты, зьвязаныя з выпальваньнем травы.

Распачалася агульнапольская кампанія «Стоп пажарам травы». Пажарная служба нагадвае, што выпальваньне травы не прыносіць ніякай карысьці. «Больш таго, гэта вельмі небясьпечна і для людзей, і для жывёл», – гаворыць прэс-сакратар Пажарнай службы Лодзі Енджэй Паўляк.

Е. Паўляк: За апошні тыдзень у Лодзкім ваяводзтве было 406 выклікаў, зьвязаных з выпальваньнем травы. Гэта мэтанакіраванае падпаленьне травы.

Асобы, якія выпальваюць траву перакананыя, што гэта паўплывае на якасьць глебы. Гэта няпраўда. Выпальваньне травы ня толькі не паляпшае стан глебы, але найперш нэгатыўна ўплывае на навакольнае асяродзьдзе. Экспэрты адзначаюць, што глеба пасьля пажару становіцца няплоднай, а свае якасьці яна будзе аднаўляць не адзін дзясятак гадоў. Пажар нішчыць гнёзды птушак, насякомых і іншых жывёл, якія жывуць на дадзенай тэрыторыі. Дым, які зьяўляецца наступствам выпальваньня травы, азначае тоны таксін у паветры. Могуць здарыцца выпадкі атручэньня дымам, што асабліва небясьпечна для людзей з хворым сэрцам або хворых астмай.

Ёсьць цэлы шэраг мітаў пра выпальваньне травы:

Міт 1: Выпальваньне травы прагравае глебу і ўзбагачае яе попелам, у выніку чаго на выпаленых участках новая трава зьяўляецца хутчэй і расьце лепш.

Эфэкт больш хуткага росту травы пасьля травяных выпальваньняў – уяўны: сухая трава проста хавае маладыя зялёныя парасткі, у той час як на счарнелых выпаленых участках зялёная трава добра прыкметная. Глеба ад травянога пажару выграваецца нязначна, але пры гэтым гіне насеньне траў на паверхні або ў самой зямлі, карысныя мікраарганізмы і дробныя жывёлы.

Яцэк Лесіш з Батанічнага саду ў Лодзі пацьвярджае словы, што выпальваньне травы зьяўляецца непатрэбным.

Я. Лесіш: Увогуле ня трэба выпальваць травы, паколькі гэта непатрэбная працэдура. Выпальваньне не ўгнойвае глебы, наадварот ёй шкодзіць. На такіх лугах застаецца толькі пустазельле, а пасьля вырастае некалькі гатункаў травы, якую жывёла, звычайна, ня вельмі ахвотна хоча есьць.

Міт 2: Калі спаліць траву вясной, то гэта заб'е ўсіх кляшчоў, гадзюк і іншых небясьпечных жывёл, шкоднікаў, а карысныя зьвяры і птушкі пасьпеюць уцячы.

У агні могуць загінуць і пацярпець зьвяры, паўзуны, земнаводныя: асабліва нованароджаныя зайчаняты, вожыкі, жабы. Пры моцным травяным пажары гінуць практычна ўсе жывёлы, якія жывуць у сухой траве або на паверхні глебы. Хтосьці згарае, нехта задыхаецца ад дыму.

Міт 3: Штогадовае выпальваньне травы – прафіляктыка больш моцных пажараў.

Вынікі такога пажару нельга прадбачыць. Большасьць ахвяр агню складаюць менавіта тыя, хто ўзбудзіў пажар – кажа прэс-сакратар польскай пажарнай службы Павал Фронтчак.

П. Фронтчак: Тушэньне травы – гэта ня толькі непатрэбная праца. Гэта выкарыстоўваньне працы пажарнікаў, пажарнай тэхнікі для тушэньня глупстваў людзей. З таго, што потым высьвятляе паліцыя, 94% такіх пажараў пачынаюцца па віне чалавека. Чалавек ня ў стане прадбачыць, як такі пажар будзе разьвівацца. Яму здаецца, што калі ён паліць траву на невялікім участку, то ён кантралюю сытуацыю. Чалавеку здаецца, што ён пасьпее патушыць пажар ці ўцячы ад яго. Але хопіць, каб памяняліся напрамак ці хуткасьць ветру, і чалавек ці зьвер не пасьпеюць уцячы. Фронт такога пажару, калі трава высокая, можа перамяшчацца з хуткасьцю да 60 км у гадзіну. Нават вельмі спартыўны чалавек ня ў стане выратавацца. Таксама жывёла. У такіх выпадках агонь распаўсюджваецца вельмі хутка з увагі на вялікую колькасьць сухой травы. Гэта ня толькі пагроза пажару гаспадарчых будынкаў, стагоў сена і саломы, а лесу.

Пажарныя службы Польшчы падкрэсьліваюць, што з году ў год расьце сьвядомасьць фэрмэраў у справе выпальваньня травы. Усё ж найбольш прамаўляе фінансавы аргумэнт. У Польшчы акрамя штрафу за выпальваньне травы пагражае пазбаўленьне даплат да фэрмэрскай дзейнасьці. Асобе, якая падпаліла траву, пагражае штраф у 500 злотых (150 даляраў). Калі ў пажары былі атрыманыя пашкоджаньні, справа трапляе ў суд. Адказнаму можа пагражаць нават да 10 гадоў турмы.

Калі некага не пераконвае факт, што пажары забіраюць жыцьці людзей і жывёл, нішчаць навакольнае асяродзьдзе, то няхай ён падумае пра фінансавыя страты, якія тычацца ўсяго грамадзтва. Кожнае тушэньне пажару – гэта вялікі грашовы выдатак.

У Беларусі выпальваньне травы таксама забароненае. У адпаведнасьці з арт. 15.57 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэньнях прадугледжана адказнасьць за выпальваньне сухой расьліннасьці, траў на корані, а таксама ржышча й пажніўных рэшткаў на палях альбо за непрыняцьце мер па ліквідацыі выпальваньняў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт