Logo Polskiego Radia
Print

Навукоўцы абвяргаюць міт, што сьвініна некарысная

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 05.04.2018 14:40
  • Навукоўцаў абвяргаюць міт.mp3
Жывёлаводы цягам апошніх 20-ці гадоў значна абястлусьцілі польскіх сьвіней.
pixabay.com/Public Domain CC0

Апошнія дасьледаваньні варшаўскіх навукоўцаў абвяргаюць міты, што сьвініна зьяўляецца некарыснай для арганізму чалавека. Дасьледчыкі з Інстытуту біятэхналёгіі сельскагаспадарчай і харчовай прамысловасьці ў Варшаве пераконваюць, што жывёлаводы цягам апошніх 20-ці гадоў настолькі абястлусьцілі польскіх сьвіньней, што казаць пра тлустасьць сьвініны нельга.
Мяса зьяўляецца надзвычай важным прадуктам, які пастаўляе арганізму, між іншым, бялок і жалеза – пераконваў на сустрэчы з журналістамі прафэсар Дарыюш Лісяк з Інстытуту біятэхналёгіі.
Паводле яго, спажыўцоў доўгія гады пераконвалі, што найбольш тлустым мясам зьяўляецца сьвініна, але гэта няпраўда. Паводле навукоўца, такія сьцьвярджэньні абапіраюцца на дасьледаваньнях 30 гадовай даўніны. Новыя дасьледаваньні з 2013 і 2015 гадоў паказваюць, што ў бэконе не 500 калёрый, а 300, у вяндліне – не 260, а каля 120 калёрый, у сьвіной грудзінцы замест 175 калёрый ёсьць 130.
У апошнія гады жывёлаводы дабіліся таго, каб працэнт мяса ў сьвініне складаў 57%. Дваццаць гадоў таму (1997 год) мяса ў сьвініне было на ўзроўні 47%.
У сваю чаргу экалягічная арганізацыі «Грынпіс» у сваім рапарце «Менш значыць больш. Менш мяса і малочных прадуктаў – здаравейшае жыцьцё і плянэта» піша, між іншым, што «празьмернае спажываньне мяса адказвае ў значнай ступені за сусьветны крызыс здароўя, павялічвае рызыку ракавых захворваньняў, хваробаў сэрца, атлусьценьня і цукровага дыябэту». Арганізацыя пераконвае, што спажываньне мяса і малочных прадуктаў павінна быць зьменшана на палову да 2050 году.

Апошнія дасьледаваньні варшаўскіх навукоўцаў абвяргаюць міты, што сьвініна зьяўляецца некарыснай для арганізму чалавека. Дасьледчыкі з Інстытуту біятэхналёгіі сельскагаспадарчай і харчовай прамысловасьці ў Варшаве пераконваюць, што жывёлаводы цягам апошніх 20-ці гадоў настолькі абястлусьцілі польскіх сьвіней, што казаць пра тлустасьць сьвініны нельга.

Мяса зьяўляецца надзвычай важным прадуктам, які пастаўляе арганізму, між іншым, бялок і жалеза – пераконваў на сустрэчы з журналістамі прафэсар Дарыюш Лісяк з Інстытуту біятэхналёгіі.

Паводле яго, спажыўцоў доўгія гады пераконвалі, што найбольш тлустым мясам зьяўляецца сьвініна, але гэта няпраўда. Паводле навукоўца, такія сьцьвярджэньні абапіраюцца на дасьледаваньнях 30-гадовай даўніны. Новыя дасьледаваньні з 2013 і 2015 гадоў паказваюць, што ў бэконе не 500 кілякалёрый, а 300, у вяндліне – не 260, а каля 120 калёрый, у сьвіной грудзінцы замест 175 калёрый ёсьць 130.

У апошнія гады жывёлаводы дабіліся таго, каб працэнт мяса ў сьвініне складаў 57%. Дваццаць гадоў таму (1997 год) мяса ў сьвініне было на ўзроўні 47%.

У сваю чаргу экалягічная арганізацыі «Грынпіс» у сваім рапарце «Менш значыць больш. Менш мяса і малочных прадуктаў – здаравейшае жыцьцё і плянэта» піша, між іншым, што «празьмернае спажываньне мяса адказвае ў значнай ступені за сусьветны крызыс здароўя, павялічвае рызыку ракавых захворваньняў, хваробаў сэрца, атлусьценьня і цукровага дыябэту». Арганізацыя пераконвае, што спажываньне мяса і малочных прадуктаў павінна быць зьменшана на палову да 2050 году.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт