Logo Polskiego Radia
Print

„Лодзь-Фабрычна” – вакзал са сваёй гісторыяй (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 02.03.2018 15:55
  • Лодзь-Фабрычна.mp3
Пасьля мадэрнізацыі вакзал зьяўляецца адным з самых сучасных у Польшчы.
„Лодзь-Фабрычна” - галоўны чыгуначны вакзал у горадзе Лодзь .„Лодзь-Фабрычна” - галоўны чыгуначны вакзал у горадзе Лодзь .By Travelarz - Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=54027929

„Лодзь-Фабрычна” – вакзал са сваёй гісторыяй (ФОТА)
Пасьля мадэрнізацыі вакзал зьяўляецца адным з самых сучасных у Польшчы.
„Лодзь-Фабрычна” - галоўны чыгуначны вакзал у горадзе Лодзь (Łódź) па трасе ў Калюшкі (Koluszki).
************************
Першы вакзал у гэтым месцы быў пабудаваны па ініцыятыве прамыслоўца Караля Шайнблера (Karol Scheibler) ў 1866 годзе.
У 2011-2016 гадах лодзінскі вакзал быў закрыты й грунтоўна мадэрнізаваны. У цяперашні час комплекс спалучае чыгуначны, аўтобусны й трамвайны гарадзкі транспарт.
Пасьля мадэрнізацыі вакзал зьяўляецца неад'емнай часткай новага цэнтра Лодзі й адным з самых сучасных у Польшчы. Дарэчы, яго мадэрнізацыя была трэцяй па велічыні чыгуначнай інвэстыцыяй у Эўропе.
***********
Будаўніцтва першай чыгуначнай лініі ў горадзе Лодзь пачалося 1 верасьня 1865 гаду з дазволу цара Аляксандра ІІ ад ліпеня 1865 году. Чыгуначнае палатно злучала горад з прыгарадам Калюшкі, а таксама з пабудаванай у 1848 годзе Варшаўска-Венскай жалезнай дарогай.
Рабочыя пачалі пракладаць чыгуначнае палатно адначасова з двух бакоў – з боку горада Лодзь і з боку Калюшак. 18 лістапада 1865 году былі запушчаныя перавозкі грузаў. Пасажырскія перавозкі пачаліся 1 чэрвені 1866 году.
Першапачаткова абслугоўваньне пасажыраў адбывалася ў часовым будынку вакзала. У 1868 годзе быў пабудаваны новы будынак станцыі, паводле праекта варшаўскага архітэктара Адольфа Шымэльпфэніга (Adolf Schimmelpfennig). У 1930 годзе аб’ект быў перабудаваны й дзейнічаў у гэткай форме да чэрвеня 2012 году. Да закрыцьця ў 2012 годзе на вакзале былі чатыры плятформы, кожная з двума пэронамі.
Да Першай сусьветнай вайны чыгуначны вакзал у Лодзі называлі „Варшаўскім”, „Усходнім”, або Вакзалам Фабрычна-лодзінскай чыгункі. Назва Лодзь-Фабрычна зьявілася ў міжваенны пэрыяд. Падчас нямецкай акупацыі ў 1939-1945 гадах ён насіў назву „Litzmannstadt Ostbahnhof”.
*********************
Пляны па мадэрнізацыі, якая прайшла ў 2011-2016 гадах, бралі пад увагу зьмену назвы вакзала на „Цэнтральная Лодзь”, або „Лодзь Цэнтральная”. Аднак канчаткова назва не памянялася, паколькі „Лодзь-Фабрычна” вельмі моцна атаясамлівалася зь мясцовай станцыяй.
Разбудова падземных тунэляў дазволіла лепш выкарыстаць атачэньне аб’екта. Быў пабудаваны сучасны аўтобусны й чыгуначны перасадачны вузел.
Для будаўніцтва ўсёй трохпавярховай канструкцыі вакзала былі выкарыстаныя 750 тысяч кубічных мэтраў бэтону й 70 тысяч тон сталі. Тры паверхі вакзала спалучаюць 24 пад’ёмнікі і 14 ліфтаў. З будаўнічай пляцоўкі былі вывезеныя каля 2 мільёнаў кубічных мэтраў зямлі.
***************************
На вакзале, як і раней, знаходзяцца 4 плятформы, кожная з двума пэронамі. Плятформы аснашчаныя гукавым абсталяваньнем і электроннымі дысплеямі.
Перад уваходам на вакзал разьмяшчаюцца аўтобусны й трамвайны прыпынкі.
аз

„Лодзь-Фабрычна” - галоўны чыгуначны вакзал у горадзе Лодзь (Łódź) па трасе ў Калюшкі (Koluszki). Першы вакзал у гэтым месцы быў пабудаваны па ініцыятыве прамыслоўца Караля Шайнблера (Karol Scheibler) ў 1866 годзе.

У 2011-2016 гадах лодзінскі вакзал быў закрыты й грунтоўна мадэрнізаваны. У цяперашні час комплекс спалучае чыгуначны, аўтобусны й трамвайны гарадзкі транспарт.

Пасьля мадэрнізацыі вакзал зьяўляецца неад'емнай часткай новага цэнтра Лодзі й адным з самых сучасных у Польшчы. Дарэчы, яго мадэрнізацыя была трэцяй па велічыні чыгуначнай інвэстыцыяй у Эўропе.

Будаўніцтва першай чыгуначнай лініі ў горадзе Лодзь пачалося 1 верасьня 1865 гаду з дазволу цара Аляксандра ІІ ад ліпеня 1865 году. Чыгуначнае палатно злучала горад з прыгарадам Калюшкі, а таксама з пабудаванай у 1848 годзе Варшаўска-Венскай жалезнай дарогай.

Рабочыя пачалі пракладаць чыгуначнае палатно адначасова з двух бакоў – з боку горада Лодзь і з боку Калюшак. 18 лістапада 1865 году былі запушчаныя перавозкі грузаў. Пасажырскія перавозкі пачаліся 1 чэрвеня 1866 году.

Першапачаткова абслугоўваньне пасажыраў адбывалася ў часовым будынку вакзала. У 1868 годзе быў пабудаваны новы будынак станцыі, паводле праекта варшаўскага архітэктара Адольфа Шымэльпфэніга (Adolf Schimmelpfennig). У 1930 годзе аб’ект быў перабудаваны й дзейнічаў у гэткай форме да чэрвеня 2012 году. Да закрыцьця ў 2012 годзе на вакзале былі чатыры плятформы, кожная з двума пэронамі.

By
By Włodzimierz Pfeiffer - Archiwum Państwowe w Łodzi, CC0, https://commons. wikimedia.org/w/index.php?curid=40199404

Да Першай сусьветнай вайны чыгуначны вакзал у Лодзі называлі „Варшаўскім”, „Усходнім”, або Вакзалам Фабрычна-лодзінскай чыгункі. Назва Лодзь-Фабрычна зьявілася ў міжваенны пэрыяд. Падчас нямецкай акупацыі ў 1939-1945 гадах ён насіў назву „Litzmannstadt Ostbahnhof”.

Пляны па мадэрнізацыі, якая прайшла ў 2011-2016 гадах, бралі пад увагу зьмену назвы вакзала на „Цэнтральная Лодзь”, або „Лодзь Цэнтральная”. Аднак канчаткова назва не памянялася, паколькі „Лодзь-Фабрычна” вельмі моцна атаясамлівалася зь мясцовай станцыяй.

Разбудова падземных тунэляў дазволіла лепш выкарыстаць атачэньне аб’екта. Быў пабудаваны сучасны аўтобусны й чыгуначны перасадачны вузел.

By
By Łukasz Rymaszewski - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons. wikimedia.org/w/index.php?curid=54034709

Для будаўніцтва ўсёй трохпавярховай канструкцыі вакзала былі выкарыстаныя 750 тысяч кубічных мэтраў бэтону й 70 тысяч тон сталі. Тры паверхі вакзала спалучаюць 24 пад’ёмнікі і 14 ліфтаў. З будаўнічай пляцоўкі былі вывезеныя каля 2 мільёнаў кубічных мэтраў зямлі.

На вакзале, як і раней, знаходзяцца 4 плятформы, кожная з двума пэронамі. Плятформы аснашчаныя гукавым абсталяваньнем і электроннымі дысплеямі.
Перад уваходам на вакзал разьмяшчаюцца аўтобусны й трамвайны прыпынкі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт