Шлюб асоб аднаго полу ня можа быць зарэгістраваны
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
02.03.2018 15:18
Пала лесьбіянак спрабавала легалізаваць у Польшчы шлюб, аформлены за мяжою.
www.pixabay.com/CC0 Public Domain
Вышэйшы адміністрацыйны суд Польшчы выдаў прысуд, што гомасэксуальны пары, якія заключылі шлюб за мяжою, ня могуць яго зарэгістраваць у Польшчы. Пра гэты прысуд піша «Rzeczpospolita».
Пары полек, якія расьпісаліся ў Эдынбургу, не ўдалося пераканаць Вышэйшы адміністрацыйны суд, што такі падыход парушае іх правы.
Рашэньне суду азначае, што практыка польскіх чыноўнікаў, якія адмаўляюцца прызнаваць замежныя шлюбы гомасэксуалістаў, не парушае эўрапейскай канвэнцыі аб ахове правоў чалавека і элемэнтарных свабод.
Інтэрпрэтацыя ВАС супадае з пазыцыяй Нацыянальнай пракуратуры, прадстаўнік якой удзельнічаў у працэсе. Яшчэ год таму пракуратура ў дакумэнце, адпраўленым ва ўсе мясцовыя пракуратуры, нагадала, што недапушчальным зьяўляецца прыняцьце кіраўнікам ЗАГСу заявы пра шлюб асоб аднолькавага полу.
Такім чынам суд падтрымаў пазыцыю польскіх законаў, у сьвятле якіх саюз асоб аднаго і таго ж полу не зьяўляецца сужонствам. Вышэйшы адміністрацыйны суд, кіруючыся здаровым сэнсам, прыняў вэрдыкт, што роляй чыноўнікаў абсалютна не зьяўляецца імкненьне быць авангардам маральнага прагрэсу, а дзейнасьць у межах законаў. Калі б чыноўнікі атрымалі права адвольна інтэрпрэтаваць закон, гэта магло б прынесьці небясьпечныя рэзультаты. Мог бы знайсьціся чыноўнік, які б выкарыстоўваў права дзеля ідэалёгіі, напрыклад, нэанацысцкай.
Rzeczpospolita/нг