Песьні Боба Дылана ведаюць усюды ды практычна ўсе. Амэрыканскі пясьняр, кампазытар, паэт габрэйскага паходжаньня заваяваў самыя высокія і прэстыжныя ўзнагароды ў сфэры музыкі ды літаратуры, у тым ліку Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры.
У Польшчы таксама многія цікавяцца творчасьцю Дылана. У мінулым годзе выйшаў кампакт-дыск з песьнямі амэрыканскага музыканта і кампазытара на польскай мове. Называецца кружэлка, а дакладней, дзьве кружэлкі, бо столькі ўваходзіць у склад альбому, Dylan.pl.
Тэксты песьняў пераклаў журналіст, перакладчык і музыкант Філіп Лабадзінскі. Кампазыцыі сьпяваюць самыя розныя выканаўцы, у тым ліку легендарны лідар гурту T.Love Мунек Сташчык (Muniek Staszczyk), які выконвае песьню «The Times They Are a-Changin» на польскай мове разам з Філіпам Лабадзінскім.
Гэта адна з самых вядомых баляд Дылана. Запісаная была ў 1963 годзе, шмат у ёй веры ў прыход лепшых часоў, лепшага сьвету. Яе сьпявалі як сам аўтар, так і тысячы іншых людзей па ўсім сьвеце. Дарэчы, кампазыцыя не страціла сваёй актуальнасьці, паколькі штодзённа можна сказаць, што ідуць новыя часы.
Песьня ў нашай перадачы прагучыць на польскай мове. Ёсьць розныя пераклады гэтай кампазыцыі, я пастаралася трымацца як мага бліжэй польскага тэксту, паколькі пераклад з ангельскай выйшаў бы зусім іншы, а нас жа цікавіць менавіта польская мова ў гэтай рубрыцы.
Słuchajcie mnie wy, jakikolwiek wasz los,
oto fala nadciąga, zaleje ten ląd.
Więc zrozumcie, to koniec, potop zmiecie was stąd,
Jeśli chcecie ocalić głowy,
lepiej uczcie się pływać, bo pójdziecie na dno.
Oto czasy nadchodzą nowe
Słuchajcie, prorocy z gazet i biur,
nie będzie pożytku już z waszych piór.
Rzućcie je, taka szansa nie powtórzy się znów,
nie szafujcie już swoim słowem.
Kto dziś przegrał, jutro odniesie triumf.
Oto czasy nadchodzą nowe
Słuchajcie, posłowie, uciszcie swój chór
i nie tarasujcie już drzwi ani dróg,
bo kto stoi w miejscu, ten poczuje ból,
wszystko jest do bitwy gotowe.
I polecą wam szyby, i się skruszy wasz mur.
Oto czasy nadchodzą nowe.
Słuchajcie, rodzice, przemija wasz czas,
dajcie porwać się albo jesteście bez szans.
Synowie i córki nie słuchają już was
Świat nie myśli już jednakowo.
Potępiacie to, czego nie pojmiecie i tak.
Oto czasy nadchodzą nowe
Już znak został dany, już nowy ma sens.
Wzwyż pofrunie ten, co dziś leży jak śmieć
Z tyłu zostanie ten, co dziś szybko mknie,
bo dawny ład staje na głowie.
Będzie ostatnim ten, co dziś pierwszy jest.
Oto czasy nadchodzą nowe.
Слухайце мяне, вы, які б ня быў ваш лёс, хваля ідзе, затопіць гэтую зямлю. Зразумейце, гэта канец, патоп зьмяце вас адсюль. Калі хочаце выратаваць свае галовы, вучыцеся плаваць, бо пойдзеце на дно. Ідуць новыя часы.
Слухайце, прарокі з газэт і офісаў, ня будзе ўжо карысьці ад вашай пісаніны. Кіньце яе, такая магчымасьць не паўторыцца, не марнатраўце свайго слова. Хто сёньня прайграў, заўтра пераможа. Ідуць новыя часы.
Слухайце, дэпутаты, супакойце свой хор, не барыкадуйце ўжо дзьвярэй і дарог. Хто топчацца на месцы, той адчуе боль. Усё гатова да бітвы. І разаб’юць вашы вокны, зьнясуць вашы муры. Ідуць новыя часы.
Слухайце, бацькі, прамінае ваш час, дазвольце сябе зьмяніць або страціце шанцы. Вашы сыны і дочкі ўжо не слухаюць вас, сьвет ужо ня думае аднолькава. А вы асуджаеце тое, чаго і так не зразумееце. Ідуць новыя часы.
Ужо дадзены знак, ужо новы зьявіўся сэнс. У вышыню паляціць той, хто сёньня ляжыць як сьмецьце. Ззаду застанецца той, хто сёньня нясецца, бо даўні лад пастаўлены на галаву. Будзе апошнім той, хто сёньня першы. Ідуць новыя часы.
Zaleje ten ląd – затопіць гэтую зямлю. Даслоўны пераклад слова ląd – гэта суша. Я пераклала «зямлю», але нагадваю, што ląd – гэта менавіта суша, кавалак сухой тэрыторыі, дзе няма вады, акіяну, ракі ці мора.
Czasy nadchodzą nowe – ідуць новыя часы. Гэта загаловак кампазыцыі, з ангельскай мовы яго перакладаюць па-рознаму, я, як ужо казала, старалася прытрымлівацца польскага перакладу.
Kto przegrał, jutro odniesie triumf – хто прайграў, заўтра атрымае трыюмф, будзе трыюмфаваць. Іншыя словы, якія акрэсьліваюць паразу або перамогу – ponieść klęskę, odnieść zwycięstwo (панесьці паразу, атрымаць перамогу). Трэба заўважыць, што гэта трывалыя словазлучэньні, яны як правіла ўжываюцца разам у тэксьце.
Posłowie – гэта польскія дэпутаты парлямэнту. Што цікава, дэпутаты мясцовых органаў улады – гэта radni, а posłowie засядаюць толькі ў Сэйме. А вось беларускі або расейскі пасол – гэта польскі ambasador.
Synowie i córki – сыны і дочкі. Тут усё зразумела, але я хачу дадаць, што ў польскай мове ёсьць выраз rodzeństwo, які называе братоў і сясьцёр у адвольнай канфігурацыі – некалькі сясьцёр, некалькі братоў або і сёстры, і браты.
нг