Расьце колькасьць палякаў заражаных вірусам гепатыту А
Дзьве кампаніі, якія займаюцца ў Польшчы вытворчасьцю вакцынаў, не пасьпяваюць з рэалізацыяй заказаў.
Расьце колькасьць людзей, заражаных вірусным гепатытам А. Тым часам у Польшчы ёсьць праблема набыць адпаведную вакцыну, паведамляюць адмыслоўцы. „Гэта ўжо праблема ўсяе Польшчы”, - кажа спэцыяліст у галіне вакцынацыі ў размове з выданьнем „Dziennik Gazeta Prawna”.
Недастатковая колькасьць вакцынаў ад жаўтухы была бачная ўжо ў летнім сэзоне. „Недахопы павінны быць ліквідаваныя, але да гэтай пары гэта не адбылося. Паводле нашых дадзеных, вакцына паступіць у продаж толькі ў пачатку студзеня”, - кажа намесьнік раённага Дзяржаўнага санітарнага інспэктара ў Остраве Вялікапольскім (Ostrów Wielkopolski) Уршуля Скрабурска (Urszula Skraburska).
Прэпаратаў не хапае, а попыт расьце. Дзьве кампаніі, якія займаюцца вытворчасьцю ў Польшчы гэтых вакцын, не пасьпяваюць з рэалізацыяй заказаў.
„Месяц таму мы выпусьцілі на польскі рынак некалькі тысяч дадатковых прышчэпак. Усё было прададзена цягам некалькіх дзён”, - тлумачыць у размове з выданьнем „Dziennik Gazeta Prawna” прадстаўнік кампаніі GSK.
Тым часам напрыканцы жніўня колькасьць заражаных вірусам гепатыту А складала 1,2 тысячы. Да сярэдзіны лістапада яна вырасла ўдвая. Павялічылася таксама колькасьць людзей, якія хочуць абараніць сябе ад хваробы.
Тым часам цыкл вытворчасьці вакцыны супраць віруснага гепатыту А доўжыцца ня менш за адзін год, паведамляе выданьне „Dziennik Gazeta Prawna”.
аз