Польшча - найбуйнейшы вытворца зьнічоў у сьвеце
Дзьве траціны сусьветнай вытворчасьці - гэта зьнічы з Польшчы.
Нават 1 млрд злотых могуць каштаваць зьнічы, якія палякі кожны год ставяць на магілах сваіх блізкіх. Паводле экспэртаў, Польшча зьяўляецца найбуйнейшым вытворцам зьнічоў і сьвечак ня толькі ў Эўропе, але й ва ўсім сьвеце. Дзьве траціны сусьветнай вытворчасьці - гэта зьнічы з Польшчы.
Паводле ацэнак Агульнапольскай асацыяцыі вытворцаў зьнічоў і сьвечак, палякі кожны год купляюць па меншай меры 300 мільёнаў сьвечак.
Кампанія PolWax, якая тры гады таму рыхтавалася да продажу каштоўных папераў на Варшаўскай біржы, ацаніла вартасьць рынку традыцыйных зьнічоў у Польшчы на 650-750 млн злотых. Да гэтага трэба таксама дадаць 150-200 млн злотых, то бок вартасьць рынку аналягічных прадуктаў, вырабленых на аснове тлушчаў і пальмавага алею.
Гэта значыць, што ў агульнай складанасьці палякі на сьвечкі й зьнічы, якія ставяць на магілах, выдаткоўваюць 800 млн - 1 млрд злотых.
У гэтым аспэкце Польшча ўнікальная ў эўрапейскім маштабе – ніхто іншы на кантынэнце не купляе столькі сьвечак, як палякі. Яны апярэджваюць
сярод іншага летувісаў, беларусаў, украінцаў, славакаў і чэхаў, паведамляе „Puls Biznesu”.
аз
Нават 1 млрд злотых могуць каштаваць зьнічы, якія палякі кожны год ставяць на магілах сваіх блізкіх. Паводле экспэртаў, Польшча зьяўляецца найбуйнейшым вытворцам зьнічоў і сьвечак ня толькі ў Эўропе, але й ва ўсім сьвеце. Дзьве траціны сусьветнай вытворчасьці - гэта зьнічы з Польшчы.
Паводле ацэнак Агульнапольскай асацыяцыі вытворцаў зьнічоў і сьвечак, палякі кожны год купляюць па меншай меры 300 мільёнаў сьвечак.
Кампанія PolWax, якая тры гады таму рыхтавалася да продажу каштоўных папераў на Варшаўскай біржы, ацаніла вартасьць рынку традыцыйных зьнічоў у Польшчы на 650-750 млн злотых. Да гэтага трэба таксама дадаць 150-200 млн злотых, то бок вартасьць рынку аналягічных прадуктаў, вырабленых на аснове тлушчаў і пальмавага алею.
Гэта значыць, што ў агульнай складанасьці палякі на сьвечкі й зьнічы, якія ставяць на магілах, выдаткоўваюць 800 млн - 1 млрд злотых.
У гэтым аспэкце Польшча ўнікальная ў эўрапейскім маштабе – ніхто іншы на кантынэнце не купляе столькі сьвечак, як палякі. Яны апярэджваюць сярод іншага летувісаў, беларусаў, украінцаў, славакаў і чэхаў, паведамляе „Puls Biznesu”.
аз