Менскае аддзяленьне грамадзкай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчына» хоча стварыць цэнтар па выратаваньні кажаноў «Кажанаполіс». Праект удзельнічае ў конкурсе сацыяльных праектаў Беларусі Social Weekend. Кажанаполіс прайшоў у ¼ фіналу і займае другое месца. Фіналісты гэтага конкурсу сацыяльных праектаў атрымаюць грошы, каб ажыцьцявіць сваю мару.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна было напісаць праект і распачаць для яго збор сродкаў у сеціве. «Ахова птушак Бацькаўшчына» зьмясьціла праект на краўдфандынгавым партале maesens.by і на сёньняшні дзень сабраныя 29% неабходных сродкаў. Кожны можа яшчэ падтрымаць фінансава праект, а таксама галасаваць на кажанаполіс у конкурсе сацыяльных праектаў.
Як будзе выглядаць яго праца? І чаму кажаны зьяўляюцца вельмі важным для прыроды і чалавека? Калі кажанаполіс узьнікне, ім будзе займацца спэцыяліст па вывучэньні кажаноў Навучна-практычнага цэнтру па біярэсурсам Акадэміі навук Аляксей Шпак.
Аляксей Шпак адзначае, што ў гарадах, у прыватнасьці ў Менску, існуе канфлікт на ўзроўні кажаны-чалавек. Стварэньне кажанаполісу магло б часткова гэтую праблему вырашыць. «Гэта даволі простая рэч. Гэта невялікае памяшканьне, дзе павінны стаяць стол, стул і лядоўня. Для кажаноў аптымальная тэмпэратура для зімоўкі ад 4 да 8 градусаў вышэй за нуль. Гэта тэмпэратура ў звычайнай лядоўні», – гаворыць Аляксей Шпак.
Спэцыяліст расказвае, што кожнай зімой да яго трапляе каля 40 рукакрылых. «І гэта толькі дзякуючы людзям, якія мяне ведаюць. Калі б зьявіўся цэнтар па выратаваньні кажаноў і калі б аб ім ведалі людзі, то выратаваных рукакрылых было б у разы больш», – перакананы Аляксей Шпак.
«Кажаны – гэта вельмі важны элемэнт натуральных экасыстэм. Кажаны ў Беларусі харчуюцца выключна насякомымі, а пераважна насякомымі-шкоднікамі. Калі з экасыстэмы прыбраць кажаноў, то мы маем масавае размнажэньне насякомых-шкоднікаў, якія ў выніку прыносяць эканамічную шкоду садам, паркам, палям, лясам. Адзін кажан цягам ночы зьядае такую колькасьць насякомых, якая эквівалентная палове масы яго цела. Звычайна кажанчык важыць 40 грам, то за адну ноч ён зьядае каля 20 грам насякомых. Гэта агромністая колькасьць насякомых, калі ўлічыць іх вагу.
У Беларусі жыве 19 відаў рукакрылых, з іх 8 – у Чырвонай кнізе. У Эўропе ўсе віды кажаноў знаходзяцца пад аховай.
Поўная размова з А. Шпакам – у далучаным гукавым файле.
Менскае аддзяленьне грамадзкай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчына» хоча стварыць цэнтар па выратаваньні кажаноў «Кажанаполіс». Праект удзельнічае ў конкурсе сацыяльных праектаў Беларусі Social Weekend. Кажанаполіс прайшоў у ¼ фіналу і займае другое месца. Фіналісты гэтага конкурсу сацыяльных праектаў атрымаюць грошы, каб ажыцьцявіць сваю мару.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна было напісаць праект і распачаць для яго збор сродкаў у сеціве. «Ахова птушак Бацькаўшчына» зьмясьціла праект на краўдфандынгавым партале maesens.by і на сёньняшні дзень сабраныя 29% неабходных сродкаў. Кожны можа яшчэ падтрымаць фінансава праект, а таксама галасаваць на кажанаполіс у конкурсе сацыяльных праектаў.
Як будзе выглядаць яго праца? І чаму кажаны зьяўляюцца вельмі важным для прыроды і чалавека? Калі кажанаполіс узьнікне, ім будзе займацца спэцыяліст па вывучэньні кажаноў Навучна-практычнага цэнтру па біярэсурсам Акадэміі навук Аляксей Шпак.
Аляксей Шпак адзначае, што ў гарадах, у прыватнасьці ў Менску, існуе канфлікт на ўзроўні кажаны-чалавек. Стварэньне кажанаполісу магло б часткова гэтую праблему вырашыць. «Гэта даволі простая рэч. Гэта невялікае памяшканьне, дзе павінны стаяць стол, стул і лядоўня. Для кажаноў аптымальная тэмпэратура для зімоўкі ад 4 да 8 градусаў вышэй за нуль. Гэта тэмпэратура ў звычайнай лядоўні», – гаворыць Аляксей Шпак.Спэцыяліст расказвае, што кожнай зімой да яго трапляе каля 40 рукакрылых. «І гэта толькі дзякуючы людзям, якія мяне ведаюць. Калі б зьявіўся цэнтар па выратаваньні кажаноў і калі б аб ім ведалі людзі, то выратаваных рукакрылых было б у разы больш», – перакананы Аляксей Шпак.
«Кажаны – гэта вельмі важны элемэнт натуральных экасыстэм. Кажаны ў Беларусі харчуюцца выключна насякомымі, а пераважна насякомымі-шкоднікамі. Калі з экасыстэмы прыбраць кажаноў, то мы маем масавае размнажэньне насякомых-шкоднікаў, якія ў выніку прыносяць эканамічную шкоду садам, паркам, палям, лясам. Адзін кажан цягам ночы зьядае такую колькасьць насякомых, якая эквівалентная палове масы яго цела. Звычайна кажанчык важыць 40 грам, то за адну ноч ён зьядае каля 20 грам насякомых. Гэта агромністая колькасьць насякомых, калі ўлічыць іх вагу", - расказвае Аляксей Шпак.
У Беларусі жыве 19 відаў рукакрылых, з іх 8 – у Чырвонай кнізе. У Эўропе ўсе віды кажаноў знаходзяцца пад аховай.
Поўная размова з А. Шпакам – у далучаным гукавым файле.
ав