Дзе ў Варшаве сустрэць дыназаўра?
Музэй эвалюцыі ў Палацы культуры й навукі ў Варшаве працуе штодзённа апрача панядзелку й сьвятаў.
Ці ў Варшаве можна сустрэць дыназаўраў. Так, іх можна пабачыць у самым цэнтры сталіцы ў невялікім Музэі эвалюцыі, які разьмяшчаецца ў Палацы культуры й навукі.
У некалькіх залях сабраныя сапраўды цікавыя экспанаты. Тут можна пабачыць велізарныя шкілеты, выкапнёвыя рэшткі арганізмаў, косьці дыназаўраў, знойдзеныя ў Польшчы, і рэканструкцыі прагістарычных зьвераў, а нават гняздо са скамянелымі яйкамі гэтых велізарных рэптылій.
Пастаянная экспазыцыя Інстытута палеабіялёгіі пад загалоўкам „Эвалюцыя на зямлі” паказвае апошнія 400 мільёнаў гадоў эвалюцыі пазваночных. Асновай выставы зьяўляюцца рэканструкцыі шкілетаў дыназаўраў крэйдавага пэрыяду, знойдзеныя падчас польска-мангольскіх палеанталягічных экспэдыцый у пустыні Гобі ў Манголіі.
У 2001 годзе выстава была ўзбагачаная экспанатамі й рэканструкцыямі водных і сухапутных зьвераў пэрыяду трыяс. Яны былі знойдзеныя ў паўднёва заходняй Польшчы ля гарадка Красеёва (Krasiejowo).
Новая выстава Музэя эвалюцыі й Інстытута заалёгіі ПАН пад загалоўкам „Забойцы безь віны” паказвае драпежнікаў з розных куткоў сьвету. Адбор экспанатаў сьведчыць пра „гонку ўзбраеньняў” паміж драпежнікамі й іх патэнцыйнымі ахвярамі.
З 2011 году ў музэі можа паглядзець таксама выставу „Флёра й фаўна позьняга юрскага пэрыяду возера Каратаў”. На ёй можна пабачыць арыгінальныя выкапнёвыя рэшткі арганізмаў, прывезеныя ў 2006 годзе з польска-казахскіх раскопак у гарах Каратаў у Казахстане.
Місія варшаўскага Музэя эвалюцыі - спроба папулярызаваць веды пра эвалюцыю жыцьця на Зямлі. Акрамя пастаянных і часовых выставаў установа прапануе багаты рэпэртуар музэйных урокаў і курсаў для настаўнікаў. Тэмы музэйных урокаў засяроджваюцца на праблемах сучаснай галіны эвалюцыі, то бок на паходжаньні чалавека, заваёўваньні зямлі пазваночнымі й таямніцы масавай гібелі дыназаўраў.
Падчас урокаў абмяркоўваецца таксама агульны ход эвалюцыі на зямлі, вынікі палеанталягічных экспэдыцый у пустыню Гобі й тыпы выкапнёвых рэшткаў арганізмаў.
Музэй эвалюцыі арганізоўвае таксама адукацыйна-мастацкія майстэрні пад назовам „Дзень нараджэньня сярод дыназаўраў”. Гэта прывабныя мерапрыемствы для наймалодшых наведвальнікаў.
Ва ўстанове дзейнічае шапік, у якім можна купіць цацкі-дыназаўры, а таксама кнігі і публікацыі галіны палеанталёгіі й сумежных навук.
Музэй эвалюцыі, хоць невялікі, то мае амбіцыі стаць ня толькі месцам экспазыцыі й калекцыі, але таксама плятформай для абмяркоўваньня важных пытаньняў, якія тычацца гісторыі прыроды.
Музэй эвалюцыі ў Палацы культуры й навукі ў Варшаве працуе штодзённа апрача панядзелку й сьвятаў.
Нармальны квіток каштуе 8 злотых, льготны – 4 злотыя.
аз
Ці ў Варшаве можна сустрэць дыназаўраў. Так, іх можна пабачыць у самым цэнтры сталіцы ў невялікім Музэі эвалюцыі, які разьмяшчаецца ў Палацы культуры й навукі.
У некалькіх залях сабраныя сапраўды цікавыя экспанаты. Тут можна пабачыць велізарныя шкілеты, выкапнёвыя рэшткі арганізмаў, косьці дыназаўраў, знойдзеныя ў Польшчы, і рэканструкцыі прагістарычных зьвераў, а нават гняздо са скамянелымі яйкамі гэтых велізарных рэптылій.
Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
Пастаянная экспазыцыя Інстытута палеабіялёгіі пад загалоўкам „Эвалюцыя на зямлі” паказвае апошнія 400 мільёнаў гадоў эвалюцыі пазваночных. Асновай выставы зьяўляюцца рэканструкцыі шкілетаў дыназаўраў крэйдавага пэрыяду, знойдзеныя падчас польска-мангольскіх палеанталягічных экспэдыцый у пустыні Гобі ў Манголіі.
Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
У 2001 годзе выстава была ўзбагачаная экспанатамі й рэканструкцыямі водных і сухапутных зьвераў пэрыяду трыяс. Яны былі знойдзеныя ў паўднёва заходняй Польшчы ля гарадка Красеёва (Krasiejowo). Новая выстава Музэя эвалюцыі й Інстытута заалёгіі ПАН пад загалоўкам „Забойцы безь віны” паказвае драпежнікаў з розных куткоў сьвету. Адбор экспанатаў сьведчыць пра „гонку ўзбраеньняў” паміж драпежнікамі й іх патэнцыйнымі ахвярамі.
Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
З 2011 году ў музэі можа паглядзець таксама выставу „Флёра й фаўна позьняга юрскага пэрыяду возера Каратаў”. На ёй можна пабачыць арыгінальныя выкапнёвыя рэшткі арганізмаў, прывезеныя ў 2006 годзе з польска-казахскіх раскопак у гарах Каратаў у Казахстане.
Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
Місія варшаўскага Музэя эвалюцыі - спроба папулярызаваць веды пра эвалюцыю жыцьця на Зямлі. Акрамя пастаянных і часовых выставаў установа прапануе багаты рэпэртуар музэйных урокаў і курсаў для настаўнікаў. Тэмы музэйных урокаў засяроджваюцца на праблемах сучаснай галіны эвалюцыі, то бок на паходжаньні чалавека, заваёўваньні зямлі пазваночнымі й таямніцы масавай гібелі дыназаўраў.
Падчас урокаў абмяркоўваецца таксама агульны ход эвалюцыі на зямлі, вынікі палеанталягічных экспэдыцый у пустыню Гобі й тыпы выкапнёвых рэшткаў арганізмаў.
Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
Музэй эвалюцыі арганізоўвае таксама адукацыйна-мастацкія майстэрні пад назовам „Дзень нараджэньня сярод дыназаўраў”. Гэта прывабныя мерапрыемствы для наймалодшых наведвальнікаў.
Ва ўстанове дзейнічае шапік, у якім можна купіць цацкі-дыназаўры, а таксама кнігі і публікацыі галіны палеанталёгіі й сумежных навук.
Музэй эвалюцыі, хоць невялікі, то мае амбіцыі стаць ня толькі месцам экспазыцыі й калекцыі, але таксама плятформай для абмяркоўваньня важных пытаньняў, якія тычацца гісторыі прыроды.
Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
Музэй эвалюцыі ў Палацы культуры й навукі ў Варшаве працуе штодзённа апрача панядзелку й сьвятаў. Нармальны квіток каштуе 8 злотых, льготны – 4 злотыя.
аз