Logo Polskiego Radia
Print

Зьнішчаныя ўраганам лясы будуць аднаўляцца 100 гадоў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 25.08.2017 16:34
  • Лясы.mp3
На пачатку жніўня здарылася найбольшая катастрофа ў гісторыі польскіх лясоў.
Ілюстрацыйны здымакІлюстрацыйны здымакphoto: JAROSŁAW RAMUCKI/lasy.gov.pl

Ноччу з 11 на 12 жніўня здарылася найбольшая катастрофа ў гісторыі Дзяржаўных польскіх лясоў. Ураган зьнішчыў рэкордную колькасьць дрэваў. Зьнішчаная тэрыторыя складае прыкладна паўтары паверхні Варшавы. Поўнае аднаўленьне зьнішчаных лясоў зойме амаль стагодзьдзе.
Больш за 8 млн кубамэтраў дрэў і страты на паверхні 45 тысяч гектараў – гэта вынік навальніц, якія на пачатку жніўня прайшлі над польскімі лясамі, пераважна на Памор’і і Куявах.
Прэс-сакратар Дзяржаўных польскіх лясоў Анна Маліноўска адзначае, што падобныя прыродныя зьявы адбываюцца рэгулярна, але бягучы год быў надзвычай трагічным.
А. Маліноўска: За час нашага існаваньня не здаралася такая велізарная катастрофа, выкліканая ветрам. Упершыню пашкоджаньні маюць такія памеры. Такога тыпу прыродныя зьявы паяўляюцца рэгулярна, амаль кожны год. І таксама былі страты, але непараўнальна меншыя. У 2002 годзе быў ураган у Піскай пушчы, аднаўленьне гэтай пушчы мы закончылі ў 2009 годзе. Але ніколі ня здарылася, каб катастрофа тычылася ажно такой колькасьці гектараў лесу, зьнішчаных навальніцай.
Ураган паваліў 8 млн кубамэтраў дрэва. Штогод Дзяржаўныя польскія лясы прадаюць 40 млн кубамэтраў. Дагэтуль найбольшым у гісторыі лічыўся ўраган у Піскай пушчы, калі страты склалі 2 млн кубамэтраў.
Упарадкаваньне тэрыторыі зьнішчанага лесу зойме 2-3 гады – адзначае Анна Маліноўска.
А. Маліноўска: На пачатку будзе прыборка тэрыторыі. Паламаныя, вырваныя з каранямі дрэвы трэба будзе вывезьці. Паяўляюцца галасы, каб там нічога не рабіць, каб прырода спраўлялася самастойна. Усё ж мясцовыя жыхары не хацелі б, каб сытуацыя засталася без кантролю чалавека, паколькі ў такім лесе будзе небясьпечна. А людзі праз нейкі час пачнуць хадзіць у маладыя лясы, па грыбы, на шпацыры, на ровары. Калі паламаныя дрэвы пакінуць на месцы, то гэта было б немагчыма. У Піскай пушчы мы пакінулі 500 гектараў для натуральнага аднаўленьня. Мы сочым за працэсам, як такі лес аднаўляецца, і параўноўваем, што расьце, дзе хутчэй праходзяць працэсы. Але туды нельга пайсьці проста так. Наведваньне такога лесу можа адбывацца толькі з лясьнічым.
Пасьля вывазу дрэваў неабходна будзе падрыхтаваць глебу, а затым на большай тэрыторыі неабходна будзе ўручную садзіць дрэвы. Толькі на нязначнай частцы дрэвы могуць аднавіцца самастойна. Цэлы працэс будзе доўжыцца гадамі, паколькі патрэбнымі будуць мільёны саджанцаў.
А. Маліноўска: Перад тым, як вырасьціць саджанцы, неабходна мець насеньне. А дрэвы, якія былі абраныя як насенныя, таксама зьнішчаныя. Нагадаю, што ў выпадку буку ці дубу добрае насеньне можна сабраць раз на 7-9 гадоў. Таму для нас гэта таксама вялікі выклік. У кантэксьце гэтай катастрофы паяўляюцца галасы тыпу: нічога дзіўнага, што лес зьнішчаны, бо там расьлі хвойныя, якія ламаюцца як запалкі. Праўдай зьяўляецца тое, што мяшаныя лясы, дзе растуць розныя гатункі дрэў, рознага ўзросту менш падатныя на вятры і на хваробы. У сваю чаргу апошні ўраган паказаў, што незалежна ад гатунку – ці то буг, сасна ці дуб – усё было вырвана з каранямі ці паламана. Пры такой сіле ветру гатунак ня мае значэньня.
Экспэрт дадае, што на згаданай тэрыторыі можна садзіць пераважна хвойныя гатункі, паколькі там пераважаюць пясчаныя глебы, дзе не растуць, напрыклад, дубы. Усё ж у месцах, дзе гэта будзе магчыма, лесьнікі будуць садзіць лісьцяныя дрэвы.
Анна Маліноўска гаворыць, што праз 50-60 гадоў польскія лясы будуць выглядаць цалкам інакш.
А. Маліноўска: Дзе толькі магчыма, мы будзем дапасоўваць дрэвы да глебы. Трэба разумець, што 80-90 гадоў таму садзілася нашмат больш сасны, паколькі краіна адбудоўвалася. Сасна была будаўнічай сыравінай. Краіне пасьля падзелаў і войнаў неабходна была сыравіна, якая дазволіць адбудавацца эканамічна. Таму ў нас шмат сасновых лясоў. Праз 50-60 гадоў нашы лясы будуць выглядаць цалкам інакш, паколькі мы ўводзім усё больш лісьцяных гатункаў. Але зьмены не наступяць адразу. Цяпер, калі толькі глеба дазволіць, на зьнішчанай тэрыторыі мы будзем уводзіць новыя гатункі дрэваў, ня толькі сосны.
На паўнавартаснае аднаўленьне лесу трэба будзе пачакаць 80-100 гадоў.

Ноччу з 11 на 12 жніўня здарылася найбольшая катастрофа ў гісторыі Дзяржаўных польскіх лясоў. Ураган зьнішчыў рэкордную колькасьць дрэваў. Зьнішчаная тэрыторыя складае прыкладна паўтары паверхні Варшавы. Поўнае аднаўленьне зьнішчаных лясоў зойме амаль стагодзьдзе.

Больш за 8 млн кубамэтраў дрэў і страты на паверхні 45 тысяч гектараў – гэта вынік навальніц, якія на пачатку жніўня прайшлі над польскімі лясамі, пераважна на Памор’і і Куявах.

Прэс-сакратар Дзяржаўных польскіх лясоў Анна Маліноўска адзначае, што падобныя прыродныя зьявы адбываюцца рэгулярна, але бягучы год быў надзвычай трагічным.

А. Маліноўска: За час нашага існаваньня не здаралася такая велізарная катастрофа, выкліканая ветрам. Упершыню пашкоджаньні маюць такія памеры. Такога тыпу прыродныя зьявы паяўляюцца рэгулярна, амаль кожны год. І таксама былі страты, але непараўнальна меншыя. У 2002 годзе быў ураган у Піскай пушчы, аднаўленьне гэтай пушчы мы закончылі ў 2009 годзе. Але ніколі ня здарылася, каб катастрофа тычылася ажно такой колькасьці гектараў лесу, зьнішчаных навальніцай.

Ураган паваліў 8 млн кубамэтраў дрэва. Штогод Дзяржаўныя польскія лясы прадаюць 40 млн кубамэтраў. Дагэтуль найбольшым у гісторыі лічыўся ўраган у Піскай пушчы, калі страты склалі 2 млн кубамэтраў.Упарадкаваньне тэрыторыі зьнішчанага лесу зойме 2-3 гады – адзначае Анна Маліноўска.

А. Маліноўска: На пачатку будзе прыборка тэрыторыі. Паламаныя, вырваныя з каранямі дрэвы трэба будзе вывезьці. Паяўляюцца галасы, каб там нічога не рабіць, каб прырода спраўлялася самастойна. Усё ж мясцовыя жыхары не хацелі б, каб сытуацыя засталася без кантролю чалавека, паколькі ў такім лесе будзе небясьпечна. А людзі праз нейкі час пачнуць хадзіць у маладыя лясы, па грыбы, на шпацыры, на ровары. Калі паламаныя дрэвы пакінуць на месцы, то гэта было б немагчыма. У Піскай пушчы мы пакінулі 500 гектараў для натуральнага аднаўленьня. Мы сочым за працэсам, як такі лес аднаўляецца, і параўноўваем, што расьце, дзе хутчэй праходзяць працэсы. Але туды нельга пайсьці проста так. Наведваньне такога лесу можа адбывацца толькі з лясьнічым.

Пасьля вывазу дрэваў неабходна будзе падрыхтаваць глебу, а затым на большай тэрыторыі неабходна будзе ўручную садзіць дрэвы. Толькі на нязначнай частцы дрэвы могуць аднавіцца самастойна. Цэлы працэс будзе доўжыцца гадамі, паколькі патрэбнымі будуць мільёны саджанцаў.

А. Маліноўска: Перад тым, як вырасьціць саджанцы, неабходна мець насеньне. А дрэвы, якія былі абраныя як насенныя, таксама зьнішчаныя. Нагадаю, што ў выпадку буку ці дубу добрае насеньне можна сабраць раз на 7-9 гадоў. Таму для нас гэта таксама вялікі выклік. У кантэксьце гэтай катастрофы паяўляюцца галасы тыпу: нічога дзіўнага, што лес зьнішчаны, бо там расьлі хвойныя, якія ламаюцца як запалкі. Праўдай зьяўляецца тое, што мяшаныя лясы, дзе растуць розныя гатункі дрэў, рознага ўзросту менш падатныя на вятры і на хваробы. У сваю чаргу апошні ўраган паказаў, што незалежна ад гатунку – ці то буг, сасна ці дуб – усё было вырвана з каранямі ці паламана. Пры такой сіле ветру гатунак ня мае значэньня.

Экспэрт дадае, што на згаданай тэрыторыі можна садзіць пераважна хвойныя гатункі, паколькі там пераважаюць пясчаныя глебы, дзе не растуць, напрыклад, дубы. Усё ж у месцах, дзе гэта будзе магчыма, лесьнікі будуць садзіць лісьцяныя дрэвы.Анна Маліноўска гаворыць, што праз 50-60 гадоў польскія лясы будуць выглядаць цалкам інакш.

А. Маліноўска: Дзе толькі магчыма, мы будзем дапасоўваць дрэвы да глебы. Трэба разумець, што 80-90 гадоў таму садзілася нашмат больш сасны, паколькі краіна адбудоўвалася. Сасна была будаўнічай сыравінай. Краіне пасьля падзелаў і войнаў неабходна была сыравіна, якая дазволіць адбудавацца эканамічна. Таму ў нас шмат сасновых лясоў. Праз 50-60 гадоў нашы лясы будуць выглядаць цалкам інакш, паколькі мы ўводзім усё больш лісьцяных гатункаў. Але зьмены не наступяць адразу. Цяпер, калі толькі глеба дазволіць, на зьнішчанай тэрыторыі мы будзем уводзіць новыя гатункі дрэваў, ня толькі сосны.

На паўнавартаснае аднаўленьне лесу трэба будзе пачакаць 80-100 гадоў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт