Logo Polskiego Radia
Print

Да 2020 году чалавецтву спатрэбіцца дзьве плянэты

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 07.08.2017 14:14
  • Да 2020 году чалавецтву спатрэбіцца дзьве плянэты.mp3
З 2 жніўня бягучага году чалавецтва жыве на Зямлі ў доўг.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

З 2 жніўня бягучага году чалавецтва жыве на Зямлі ў доўг. За восем месяцаў жыхары плянэты выкарысталі рэсурсы, якіх павінна было хапіць на цэлы год.
Сёлета Дзень экалягічнага доўгу выпаў на 2 жніўня. Чалавецтву ў гэтым годзе спатрэбіцца 170% рэсурсаў Зямлі, каб пакрыць свае патрэбы. Пачынаючы з мінулай серады ў жыхароў плянэты фармуецца экалягічны доўг за 2017 год, падлічылі эколягі.
Зямля ў стане аднаўляць выкарыстаныя чалавекам рэсурсы ў акрэсьленым тэмпе. Прыкладна з 70-х гадоў чалавецтва выкарыстоўвае больш, чым зямля ў стане даць – гаворыць Якуб Скшыпчык з экалягічнай фундацыі WWF Polska.
Я. Скшыпчык: Гэта значыць, што мы выкарыстоўваем рэсурсаў значна больш, чым плянэта можа даць. Астатнюю частку году мы жывем у крэдыт. А самае кепскае, што гэты крэдыт мы бярэм у наступных пакаленьняў, якія, праўдападобна, будуць расплачвацца за нашыя рашэньні, напрыклад, у выглядзе кліматычных зьмен.
З году ў год Дзень экалягічнага доўгу наступае ўсё часьцей. Тэмп выкарыстоўваньня рэсурсаў людзьмі становіцца ўсё хутчэйшым. У мінулым годзе Дзень экалягічнага доўгу быў на тыдзень пазьней. У наступным эколягі чакаюць, што гэта будзе яшчэ хутчэй, магчыма нават у ліпені. Прыкладна ў 70-я гады чалавецтва дасягнула такога пункту, калі выкарыстоўвала больш, чым Зямля можа даць.
Калі ў 1987 годзе «мяжа абнаўляльнасьці» прыйшлася на 19 сьнежня, то пазьней яна пасьлядоўна і страшэнна рухалася ад канца года да яго сярэдзіне. Так, у 2011 годзе чалавецтва захапіла ўсе абнаўляльныя рэсурсы да 27 верасьня. Ну, а вось зараз дайшло да пачатку жніўня.
Гаворачы пра экалягічны доўг, трэба ўзгадаць пра панятак «экалягічны сьлед». Гэта ўплыў чалавека на навакольнае асяродзьдзе. Экалягічны сьлед паказвае, колькі прыродных рэсурсаў патрэбна людзям, каб задаволіць свае патрэбы, і колькі патрэбна плянэце, каб абсарбаваць дыяксід вугляроду (СО2). Велічыня экалягічнага сьледу залежыць, між іншым, ад росту колькасьці насельніцтва на плянэце, спажывецкага ўзроўню і спосабу выкарыстоўваньня рэсурсаў.
Я. Скшыпчык: Дамінуючым элемэнтам экалягічнага сьледу зьяўляецца вугаль. 60% экалягічнага сьледу складаюць выкіды дыяксіду вугляроду, зьвязаныя са спальваньнем вугалю і нафты. Каб магчы памяняць сытуацыю, мы як чалавецтва павінны былі б навучыцца жыць інакш. Зьмены можа рабіць кожны з нас у штодзённым жыцьці, але патрэбныя таксама сыстэмныя зьмены. Мы павінны патрабаваць ад палітыкаў, каб яны падтрымлівалі больш ураўнаважаны стыль жыцьця, прасоўвалі абнаўляльныя крыніцы энэргіі, якія больш бясьпечныя і больш карысныя для здароўя чалавека. Гэта неабходна, каб зьменшыць экалягічны сьлед.
Якуб Скшыпчык адзначае, што кожны можа прадпрыняць крокі ў штодзённым жыцьці. Жывучы ў горадзе замест аўтамабіля можна выбіраць грамадзкі транспарт. Ёсьць шэраг іншых спосабаў – працягвае эколяг.
Я. Скшыпчык: Купляючы прадукты трэба выбіраць лякальныя, паколькі перавозка прадуктаў з аднаго канца сьвету ў іншы азначае выкарыстаньне велізарнай колькасьці паліва. Можна выбіраць прадукты з сэртыфікатам, якія былі вырабленыя з пашанаваньнем прыроды, напрыклад, рыбу з сэртыфікатам MSC, ці вырабы з дрэва – папера, мэбля –з сэртыфікатам FSC. Ідучы ў краму, адмаўляцца ад поліэтыленавых пакетаў, якія раскладаюцца тысячы гадоў. Ужо цяпер яны ўтвараюць велізарныя поліэтыленавыя выспы на акіянах. Дадаткова можна спрабаваць абмежаваць выкарыстоўваньне электраэнэргіі, мяняць звычайныя лямпачкі на сьвятлодыёды. Трэба выключаць электратэхніку на час, калі нас няма дома. Выкарыстоўваць роўна столькі вады, колькі нам трэба. Гэта дробныя крокі, якія мы можам рэалізаваць у штодзённым жыцьці. Экалягічны доўг зьяўляецца сумай жыцьця ўсіх нас. Таму дробныя зьмены маюць сэнс. Калі мы ўсе будзем іх рабіць, то можна будзе спыніць адмоўныя трэнды.
Калі ў бліжэйшы час не наступяць зьмены і экалягічны сьлед ня зьменшыцца, то ў 2020 годзе чалавецтву будуць патрэбныя дзьве плянэты, каб захаваць цяперашні стыль жыцьця.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт