Logo Polskiego Radia
Print

У Каталёніі забаранілі гладзіць пастуховых сабак

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 02.08.2017 18:52
Гэта першае такога роду заканадаўчае правіла, уведзенае ў Гішпаніі.
pixabay.com/Public Domain CC0

У Каталёніі турыстам забаранілі гладзіць пастуховых сабак. Гэта першае такога роду заканадаўчае правіла, уведзенае ў Гішпаніі. Яно было выпрацаванае супольна жывёлаводамі, прадстаўнікамі турыстычнай галіны й мясцовай адміністрацыі.

Пастухі, якія пасьвяць у каталёнскіх гарах авечак і буйную рагатую жывёлу, скардзіліся на тое, што турысты, якія вандруюць па гарах, часта гладзяць іх сабак. А яны замест таго, каб пільнаваць жывёлу, бягуць за людзьмі.

Побач зь месцамі прабываньня турыстаў будуць разьвешаныя вялікія, каляровыя плякаты, каб кожны вандроўнік змог пазнаёміцца з новымі правіламі. Акрамя таго, жыхары горных раёнаў Каталёніі заклікаюць турыстаў не падыходзіць да сабак з пакетамі з харчаваньнем, бо гэта іх таксама дэканцэнтруе й яны ня хочуць пасьвіць жывёлу.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт