Logo Polskiego Radia
Print

Скалы гномікаў у Гажэшове (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.07.2017 15:14
  • Скалы ў Гажэшоўе.mp3
Са скалямі зьвязаныя цікавыя легенды аб гномах, якія, быццам бы, калісьці там жылі.
Photo:pl.wikipedia.org/Edward Knapczyk - Praca własna/CC BY 3.0

Скалы гномікаў у Гажэшоўе (ФОТА)
Са скалямі зьвязаныя цікавыя легенды аб гномах, якія, быццам бы, калісьці там жылі.
У Заворах (Zawory) – горным ланцугу ў паўночнай частцы Сталовых гораў(Góry Stołowe), у паўднёва-заходняй Польшчы працягваецца пояс вельмі цікавых скалаў.
У гэты рэгіён зазірае адносна няшмат турыстаў, хоць у дадатак да прыродных каштоўнасьцяў Гажэшоўскія скалы (Gorzeszowskie skały) адрозьніваюцца таксама цікавымі легендамі аб гномах, якія калісьці тут жылі.
Што мы ведаем пра гэтых незвычайных істотаў? Гномы былі высокія ў два футы, мелі велізарныя бароды й ступні. Яны апраналіся ў паліто з капюшонам.
Гномы былі вельмі палахлівыя, таму людзям цяжка было іх убачыць. Аднойчы адзін зь іх закахаўся ў дачку мясцовага гаспадара і захацеў ажаніцца зь ёй.
Гаспадару гэтая ідэя не зусім спадабалася. Ён пачаў зьдзекавацца з гнома, называючы яго карлікам. Разьюшаны гном падскочыў і ўдарыў гаспадара ў твар так моцна, што той страціў прытомнасьць і ўпаў на зямлю.
Калі ён урэшце прыйшоў у прытомнасьць, гнома не было. Зьнікла з хаты таксама ягоная дачка. Па сёньняшні дзень ніхто ня ведае, дзе яны падзеліся.
Гажэшоўскія скалы ўзьніклі 70-100 млн гадоў таму, то бок недзе ў крэйдавым пэрыядзе. Яны зьяўляюцца грудамі пясчаніка, на які доўгі час узьдзейнічалі прыродныя сілы. Сонца, вецер ды вада надалі ім сапраўды дзіўныя формы, што нагадваюць вежы, жывёлаў і г.д.
Аднак большасьць з гэтых скалаў сваім кшталтам нагадвае грыбы.
Даўжыня Гажэшоўскіх скалаў складае каля 1,5 кілямэтра, а шырыня 100-200 мэтраў. Увесь хрыбет парос елкамі. У 1970 годзе тут утварылі запаведнік, які назвалі „Скалы гномікаў”.
Знаёміцца з комплексам лепш за ўсё, прагульваючыся па ім. Пазначаная жоўтым колерам сьцежка, вядзе да падножжа горнага масіву. Найбольш выносьлівым і падрыхтаваным раім падняцца на вяршыню скалы, каб убачыць прыгожую панараму вёскі Гажэшова й Каменных гораў (Góry Kamienne). Вышыня самых высокіх скалаў складае 17 мэтраў.
Дарэчы варта пацікавіцца таксама іншымі скаламі з пясчаньніка ў ваколіцы. Напрыклад ля вёскі Ружана (Różana) разьмешчаныя Д'ябальскія скалы. У сваю чаргу ў Каханове (Kochanów) - скала Судовы стол (Stół Sądowy). Непадалёк знаходзіцца таксама знакамітае цыстэрцыянскае абацтва ў Кшэшаве (Krzeszów), што вылучаецца сваёй унікальнай архітэктурай.
Гажэшоўскія скалы (Скалы гномікаў) знаходзіцца ў Заворах - паўночнай частцы Сталовых гораў. Дабрацца сюды можна проста з гарадоў Валбжых (Wałbrzych) або Каменна Гура (Kamienna Góra). У вёсцы Гажэшова варта кіравацца знакамі або турыстычнай сьцежкай, пазначанай чырвоным колерам. Пры скалах разьмяшчаецца стаянка й месца, дзе можна пахарчавацца й адпачыць. Прагулка па скалах не патрабуе асаблівай фізычнай падрыхтоўкі. Маршрут разьлічаны на гадзіну-паўтары.
аз

У Заворах (Zawory) – горным ланцугу ў паўночнай частцы Сталовых гораў (Góry Stołowe), у паўднёва-заходняй Польшчы цягнецца пояс вельмі цікавых скалаў.
У гэты рэгіён зазірае адносна няшмат турыстаў, хоць у дадатак да прыродных каштоўнасьцяў Гажэшоўскія скалы (Gorzeszowskie skały) вылучаюцца цікавымі легендамі аб гномах, якія калісьці тут жылі.

Што мы ведаем пра гэтых незвычайных істотаў? Гномы былі ростам у два футы, мелі велізарныя бароды й ступні. Яны апраналіся ў паліто з капюшонам. Гномы былі вельмі палахлівыя, таму людзям цяжка было іх убачыць. Аднойчы адзін зь іх закахаўся ў дачку мясцовага гаспадара й захацеў ажаніцца на ёй.

Гаспадару гэтая ідэя не зусім спадабалася. Ён пачаў зьдзекавацца з гнома, называючы яго карлікам. Разьюшаны гном падскочыў і ўдарыў гаспадара ў твар так моцна, што той страціў прытомнасьць і ўпаў на зямлю. Калі ён урэшце прыйшоў у прытомнасьць, гнома не было. Зьнікла з хаты таксама ягоная дачка. Па сёньняшні дзень ніхто ня ведае, дзе яны падзеліся.

Photo:
Photo: pl.wikipedia.org/Kura - Praca własna/CC BY 3.0

Гажэшоўскія скалы ўзьніклі 70-100 млн гадоў таму, то бок недзе ў крэйдавым пэрыядзе. Яны зьяўляюцца грудамі пясчаніка, на які доўгі час узьдзейнічалі прыродныя сілы. Сонца, вецер ды вада надалі ім сапраўды дзіўныя формы, што нагадваюць вежы, жывёлаў і г.д.Аднак большасьць з гэтых скалаў сваім кшталтам нагадвае грыбы. Даўжыня Гажэшоўскіх скалаў складае каля 1,5 кілямэтра, а шырыня 100-200 мэтраў. Увесь хрыбет парос елкамі. У 1970 годзе тут утварылі запаведнік, які назвалі „Скалы гномікаў”.

Photo:
Photo: pl.wikipedia.org/Jacek Halicki - Praca własna/CC BY-SA 4.0

Знаёміцца з комплексам лепш за ўсё, прагульваючыся па ім. Пазначаная жоўтым колерам сьцежка, вядзе да падножжа горнага масіву. Найбольш выносьлівым і падрыхтаваным раім падняцца на вяршыню скалы, каб убачыць прыгожую панараму вёскі Гажэшова й Каменных гораў (Góry Kamienne). Вышыня самых высокіх скалаў складае 17 мэтраў. Дарэчы варта пацікавіцца таксама іншымі скаламі з пясчаньніка ў ваколіцы. Напрыклад ля вёскі Ружана (Różana) разьмешчаныя Д'ябальскія скалы. У сваю чаргу ў Каханове (Kochanów) - скала Судовы стол (Stół Sądowy). Непадалёк знаходзіцца таксама знакамітае цыстэрцыянскае абацтва ў Кшэшаве (Krzeszów), што вылучаецца сваёй унікальнай архітэктурай.

Photo:
Photo: pl.wikipedia.org/Jacek Halicki - Praca własna/CC BY-SA 4.0

Гажэшоўскія скалы (Скалы гномікаў) знаходзіцца ў Заворах - паўночнай частцы Сталовых гораў. Дабрацца сюды можна наўпрост з гарадоў Валбжых (Wałbrzych) або Каменна Гура (Kamienna Góra). У вёсцы Гажэшова варта кіравацца знакамі або турыстычнай сьцежкай, пазначанай чырвоным колерам. Пры скалах разьмяшчаецца стаянка й месца, дзе можна пахарчавацца й адпачыць. Прагулка па скалах не патрабуе асаблівай фізычнай падрыхтоўкі. Маршрут разьлічаны на гадзіну-паўтары.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт