Logo Polskiego Radia
Print

У Швэцыі нават Бог зьбірае ахвяраваньні праз смартфон

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 16.05.2017 16:05
«Плястыкавыя грошы» захапілі ня толькі крамы, кавярні ды музэі, але й храмы.
www.flickr.com

У безнаяўнай Швэцыі нават Бог зьбірае ахвяраваньні праз смартфон – так фінансавае выданьне Bloomberg падводзіць аналіз сьпісу ўстановаў, якія прымаюць плацёж безнаяўнымі. «Плястыкавыя грошы» захапілі ня толькі крамы, кавярні ды музэі, але й вулічныя шапікі й храмы.

Ахвяраваньні праз картку або праз прыкладаньне ў смартфоне прымае бальшыня прыходаў. Новыя тэхналёгіі павялічылі даходы храмаў, таму што вернікі з картамі больш шчодрыя. Сьвятар аднаго з храмаў расказвае, што нараджаецца новы забаўны звычай сярод вернікаў: на службе падчас збору ахвяраваньняў яны падносяць уверх смартфон на знак, што ўжо ахвяравалі.

Швэды скарачаюць выкарыстаньне грашовай масы з канца 90-тых гадоў. Для прыкладу, наяўных не выдае й не прымае бальшыня банкаў у Швэцыі. Папулярнасьць віртуальных грошай засмучае актывістаў, якія б’юць трывогу па страце прыватнасьці, з-за паўсюднага кантролю за грамадзянамі, а таксама папярэджваюць перад кібэратакамі й збоямі паставак энэргіі.

Puls Biznesu/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт