Як прэзыдэнт школьнікаў дадому падвозіў (ФОТА)
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
15.04.2017 18:30
Хлопчыкі папрасілі прэзыдэнта падкінуць домоў, кіраўнік дзяржавы згадзіўся.
Прэзыдэнт Ісьляндыі Гудні Ёўганэсан з Трыстанам і Сёльві
Польскія віртуальныя СМІ паведамляюць пра здарэньне, якое адбылося з прэзыдэнтам Ісьляндыі Гудні Ёўганэсанам. А гісторыя наступная: двое хлопчыкаў – Трыстан і Сёльві – пайшлі на басэйн у сталіцы краіны Рэйкʼявіку. Пасьля заняткаў іх мела забраць з басэйну маці Трыстана. Аднак жанчына спазьнялася, бо мела важныя справы, і хлопцы сядзелі й яе чакалі.
Тым часам у басэйне прэзыдэнт Ёўганэсан уручаў дзяржаўныя ўзнагароды. Пасьля цырымоніі 13-гадовы Трыстан, сьмялейшы з хлопцаў, падышоў да кіраўніка краіны й запытаў у яго, ці ён бы не падвёз іх дамоў, бо мама спазьняецца? Прэзыдэнт Ісьляндыі згадзіўся дапамагчы хлопчыкам і падкінуў іх дадому.
Пазьней маці Трыстана расказала журналістам, што Трыстан ёй патэлефанаваў і сказаў, маўляў, мама, не сьпяшайся, таму што мяне дамоў вязе прэзыдэнт. «Я думала, што ён жартуе», кажа жанчына. Аказалася, што гэта ня жарт, а самая што ні ёсьць праўда!
Больш за тое, прэзыдэнт Ісьляндыі ня толькі падкінуў падлеткаў дадому, але й зрабіў зь імі здымак на памяць.
вс
фота: сацыяльныя сеткі
Прэзыдэнт Ісьляндыі Гудні Ёўганэсан