Logo Polskiego Radia
Print

200 кліентаў дылера наркотыкаў, у тым ліку з шоў-бізнэсу

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 06.04.2017 15:45
Сьпіс кліентаў на многа цікавейшы для журналістаў, чым асобы на лаве падсудных.
Imagens Evangélicas/flickr.com

Заканчваецца сьледзтва супраць Цэзары П., якога называюць дылерам славутых асоб. Пракуроры маюць сьпіс звыш 200 прозьвішчаў ягоных кліентаў, якія будуць сьведкамі падчас працэсу гандляра какаінам. Сьледчыя жартуюць, што гэты сьпіс на многа цікавейшы, чым прозьвішчы асоб на лаве падсудных – піша «Gazeta Polska».

Цэзары П. ведаў людзей зь вярхушкі варшаўскіх салёнаў. Яны маглі пазваніць у кожную пару дня і ночы, а ён прыяжджаў, каб даставіць ім какаін высокай якасьці. Кліентаў было нямала, хаця адна доза каштавала 500 злотых.

Мужчына доўгія гады быў беспакараны, але ён ня ведаў, што паліцыянты вядуць праслухоўваньне яго тэлефону. Дзякуючы гэтаму сьледчыя маюць у распараджэньні дзесяткі гадзін запісу яго размоў з кліентамі, сярод якіх былі самыя розныя людзі, у тым ліку прадстаўнікі паважаных прафэсій.

Сьледзтва працягваецца ўжо год, абвінавачаньні прад’яўленыя звыш дзесяці асобам, але няма сярод іх кліентаў Цэзары П., паколькі набываньне наркотыкаў не караецца па закону. Паводле інфармацыі пракуратуры, дылер мог увесьці ў абарачэньне каля 3,5 кг. наркотыкаў.

Gazeta Polska/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт