Logo Polskiego Radia
Print

Урад хоча ўрэгуляваць раку Буг

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 25.03.2017 18:32
"Гэта зьнішчэньне ракі і замах на тоеснасьць Падляшша".
Photo:mzopw/pl.wikipedia.org/CC BY-SA 3.0/ракa Буг Photo:mzopw/pl.wikipedia.org/CC BY-SA 3.0/ракa Буг Photo:mzopw/pl.wikipedia.org/CC BY-SA 3.0

Урад партыі «Права і справядлівасьць» вырашыў, што ён будзе рэгуляваць польскія рэкі. У плян уцягнуты Одэр, Варта, Вісла й Буг. Урад мае намер уключыць рэкі ў сыстэму эўрапейскага воднага транспарту. Прычына? Рачны транспарт зьяўляецца больш экалягічна чыстым, і таму варта (паводле ПіС) рэгуляваць польскія рэкі, перакапаць рэчышчы і ўсталяваць на іх каскады.

"Я выхаваны на Бугу падляскі чалавек", – піша ў часопісе «Polityka» Аліцыя Карасіньска. "Калі я чую, што ўрад ПіС спрабуе падняць руку на Буг, мне хочацца крычаць і плакаць. Калі разбураць раку, скончыцца Падляшша".

Буг зьяўляецца апошняй у Эўропе такой вялікай і цалкам дзікай ракой. Ніколі неўрэгуляванае рэчышча ракі ўяўляе сабой унікальную экасыстэму для рэдкіх і зьнікаючых відаў расьлін і жывёл. А для жыхароў і выхадцаў Падляшша гэтая рака азначае намнога больш.

«Экскурсіі й шпацыры берагам ракі навучылі мяне, што я ня толькі полька, а што я таксама тутэйшая», – піша Карасіньска. Унікальнасьць Буга, яго дзікая прырода, краявіды – усё будзе разбурана ў адно імгненьне, калі рака будзе рэгулявацца. Усё, што так важна для ідэнтычнасьці жыхароў гэтага рэгіёну, беззваротна сыдзе ў нябыт. Але я ўпэўнена, што не аддам гэтай ракі бяз бою. Калі трэба будзе, я лягу перад бульдозерамі і са мною, спадзяюся, астатнія жыхары Падляшша, паколькі напад на Буг зьяўляецца атакай на нашую ідэнтычнасьць, – лічыць аўтарка артыкула, надрукаванага ў часопісе «Polityka».

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт