Logo Polskiego Radia
Print

YouTube – самы папулярны сярод мабільных інтэрнэт-карыстальнікаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.03.2017 14:59
Сёлета сацыяльная сетка YouTube сьвяткавала 12-ю гадавіну свайго існаваньня.
pixabay.com/Public Domain CC0

YouTube зьяўляецца сацыяльнай сеткай, якую палякі наведваюць найбольш ахвотна. Аднак пры дапамозе смартфонаў, яны часьцей уваходзяць на Фэйсбук, паведамляе „Rzeczpospolita”.

На YouTube сярэднестатыстычны польскі інтэрнэт-карыстальнік уваходзіць 66 разоў у месяц, а на Фэйсбук - ажно 205 разоў. Сярэдні час, які палякі праводзяць у абодвух сетках, падобны – Фэйсбук - 19 хвілін, а YouTube - 21 хвіліна. Можна зрабіць выснову, што хоць яны ўваходзяць на YouTube больш рэдка, то застаюцца там даўжэй.

Гэта натуральна, таму што матэрыялы на YouTube (відэа ці песьні) глядзіцца даўжэй, а на паведамленьні на Фэйсбуку дастаткова зірнуць.

Таму, несумненна, YouTube застаецца самым папулярным сярод мабільных інтэрнэт-карыстальнікаў. Ім карыстаецца 69% зь іх.

Папулярнасьць YouTube сярод мабільных карыстальнікаў не павінна зьдзіўляць.

„YouTube гэта ўжо ня толькі партал, дзе можна паглядзець кліпы й паслухаць музыку, хоць да гэтага часу ён выкарыстоўваецца з гэткай мэтай. У сувязі з павелічэньнем колькасьці людзей, якія ствараюць матэрыялы для гэтай сеткі, YouTube набыў зусім іншае вымярэньне”, - лічыць Кшыштаф Майкоўскі экспэрт Gemius consulting. Выданьне „Rzeczpospolita” нагадвае, што сёлета YouTube сьвяткаваў 12-ю гадавіну свайго існаваньня.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт