Logo Polskiego Radia
Print

Працягваецца змаганьне за Курапаты

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 21.02.2017 16:27
Дабівацца адмены будаўніцтва каля Курапатаў будуць праз Генпракуратуру й Менгарвыканкам.
КурапатыКурапатыАляксандр Папко/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Зьвярнуцца з афіцыйнымі скаргамі ў дзяржаўныя ўстановы зьбіраюцца прадстаўнікі апазыцыі ды грамадзкія актывісты. Такое рашэньне прынятае сёньня ў Менску па выніках паседжаньня арганізацыйнага камітэту «Абарона Курапатаў». Як паведамляе агенцтва БелаПАН, на сустрэчы прысутнічалі каля ста чалавек. Сярод іх – лідары апазыцыі Павал Севярынец (БХД) і Аляксей Янукевіч (БНФ).

Чакаецца, што звароты ў сталічную адміністрацыю й Генэральную пракуратуру будуць накіраваныя заўтра, 22 лютага. Актывісты таксама плянуюць запісацца на сустрэчу са старшынёй Менгарвыканкаму. Бліжэйшы прыём грамадзян Андрэй Шорац правядзе 1 сакавіка.

Нагадаем, абурэньне грамадзкасьці выклікала будаўніцтва пяціпавярховага бізнэс-цэнтру на скрыжаваньні вуліцы Мірашнічэнка й МКАД. Побач знаходзіцца ўрочышча Курапаты, дзе пахаваныя ахвяры сталінскіх рэпрэсій.

св/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт