Logo Polskiego Radia
Print

„Незвычайны сьвет павукоў і скарпіёнаў”(ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 02.12.2016 17:10
  • сьвет павукоў і скарпіёнаў.mp3
Эфэктную выставу можна паглядзець у Палацы культуры й навукі ў Варшаве.
Photo: Anna Zadrożna/Redakcja BiałoruskaPhoto: Anna Zadrożna/Redakcja BiałoruskaPhoto: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska

На гэтым тыдні запрашаю ў Палац культуры й навукі ў Варшаве на выставу пад загалоўкам „Незвычайны сьвет павукоў і скарпіёнаў”. Пасьля гучнага посьпеху ў музэях прыроды, між іншым, у Мюнхэне, Франкфурце, Брусэлі, Лісабоне, Мадрыдзе й Бухарэсце цяпер таксама палякі маюць нагоду пазнаёміцца з гэтай незвычайнай экспазыцыяй.

Выстава „Незвычайны сьвет павукоў і скарпіёнаў” была створаная па замове аднаго з музэяў прыроды ў Нямеччыне. Мэта экспазыцыі - пазнаёміць людзей з гэтымі дзіўнымі істотамі, якія часта ў мастацкіх творах, у тым ліку, фільмах ці літаратуры, прадстаўлены ў вельмі нэгатыўным сьвятле.

Photo:
Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska

Усеагульная антыпатыя й страх перад імі прыводзяць нават да арахнафобіі, то бок боязі павукападобных. Дарэчы, арахнафобія лічыцца самым распаўсюджаным відам фобіяў. Прычым у некаторых людзей страх можа выклікаць нават ня сам павук, але яго малюнак. Аўтары выставы паставілі сабе на мэце, між іншым, выцесьніць гэтае шкоднае стаўленьня людзей для павукападобных.

Спосаб прэзэнтацыі экспанатаў, то бок невялікія шкляныя тэрарыюмы дазваляюць наведвальнікам выставы прыглядзецца да павукоў зблізка. Падрабязная інфармацыя, зьмешчаная на тэрарыюмах, дазваляе зразумець іх важную ролю ў сьвеце прыроды.

Photo:
Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska

Адметнасьцю выставы зьяўляюцца асобныя дошкі зь інфармацыяй для наймаладзейшых наведвальнікаў. Яны зьмешчаныя паводле ўзросту дзяцей. На кожнай зь іх павук, можна сказаць, сам прадстаўляецца дзіцяці, называючы сваё імя й найважнейшыя рысы. Усё гэта на простай, даступнай дзіцяці мове.

Закрытыя шкляныя тэрарыюмы гарантуюць бясьпеку й дазваляюць рабіць здымкі найбольш небясьпечных экспанатаў з адлегласьці 5-10 сантымэтраў.

Усё гэта зьмяняе стаўленьне да павукоў. Яны перастаюць быць страшнымі істотамі, якія выклікаюць боязь і дырыжыкі на сьпіне.

Photo:
Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska

„Мы бачым, як на выставе сярод наведвальнікаў ранейшы страх і антыпатыя ператвараюцца ў зацікаўленасьць і сымпатыю да гэтых карысных і ўсё ж такі прыгожых жывёлаў” – пераконваюць арганізатары выставы.

Сярод больш чым 50 жывых экспанатаў, якія прадстаўлены на выставе, мы можам пабачыць, напрыклад, самага атрутнага павука ў сьвеце, то бок Чорную ўдаву (лац. Latrodectus mactans). Гэта від павукоў, распаўсюджаны ў Паўночнай Амэрыцы і прывезены ў Аўстралію ды Акіянію.

Photo:
Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska

Можна зблізку прыглядзецца да самага вялікага павука, якім зьяўляецца Тэрафоза блонд (лац.Theraphosa blondi) або птушкаед-Галіяф. Гэта сьмяротна небясьпечны від павукоў, здольны паляваць на жаб, яшчарак і мышэй. Самы буйны прадстаўнік гэтага віду быў знойдзены ў Вэнэсуэле ў 1965 годзе. Размах яго лапаў дасягаў 28 сантымэтраў.

Photo:
Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska

Сярод жывых экспанатаў ёсьць таксама самы вялікі Імпэратарскі скарпіён (лац.Pandinus imperator).

Photo:
Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska

Выставу „Незвычайны сьвет павукоў і скарпіёнаў” можна глядзець штодзённа ў Палацы культуры й навукі ў Варшаве да 31 жніўня 2017 году. Заахвочваю, паколькі гэта можа быць унікальная нагода супрацьставіць рэальнасьць свайму ўяўленьню на тэму гэтых карысных і, несумненна, прыгожых жывёлаў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт