100 тыс. пратэстантаў рэгулярна наведвае царкву
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
06.11.2016 09:08
Асноўны пратэстанцкі пояс – гэта Берасьцейская вобласьць і паўночны-захад Менскай вобласьці, уключаючы Менск.
помнік Марціну Лютэруphoto: pixabay.com/CC0
Каля ста тысяч пратэстанцкіх вернікаў кожную нядзелю зьбіраюцца на набажэнствы. У Беларусі зарэгістравана больш за тысячу супольнасьцяў розных эвангельскіх накірункаў. Самыя буйныя – гэта хрысьціяне веры эвангельскай, іх больш за 500 супольнасьцяў. Далей ідуць эвангельскія хрысьціяне баптысты – каля 300.
Калі казаць пра разьмеркаванасьць па ўсёй краіне, то сытуацыя не аднолькавая. Хрысьціяне веры эвангельскай ёсьць ва ўсіх рэгіёнах. Аднак асноўны пратэстанцкі пояс – гэта Берасьцейская вобласьць і паўночны-захад Менскай вобласьці, ну й зразумела Менск.
Чаму менавіта там – тлумачыць Антоні Бокун, пастыр царквы веры эвангельскай Ян Прадвесьнік.
А. Бокун: Сучасная эвангельская царква сфармавалася дзякуючы эвангельскаму пабуджэньню ў 20-30-х гадах ХХ стагодзьдзя. Рэфармацыя 16 ст., якая мела вялікі размах у Беларусі, на працягу 17 ст. фактычна спынілася. Калі з 16 ст. у ВКЛ было каля 300 пратэстанцкіх цэркваў, то ўжо ў 18 ст. засталося каля 40. На працягу 18-19 стагодзьдзяў пратэстантызм быў невялікім веравызнаньне. Але ў 20-х гадах ХХ стагодзьдзя распачалася вялікая хваля эвангельскага пабуджэньня, дзякуючы якой паўстала большасьць пратэстанцкіх цэркваў. Цэрквы ва Ўсходняй Беларусі былі амаль усе зьнішчаныя ў 30-я гады. Да сёньняшняга дня там слаба прадстаўленыя ўсе веравызнаньні. Найбольшы посьпех пабуджэньне мела ў Заходняй Беларусі, на постправаслаўнай тэрыторыі. Рыма-католікі больш асьцярожна ставіліся да эвангельскай веры.
31 кастрычніка пратэстанцкія цэрквы адзначалі Дзень рэфармацыі. У гэты дзень у 1517 годзе тэоляг Марцін Лютэр прыбіў на дзьверы касьцёла ў Вітэнбэргу 95 тэзісаў, датычных рэформы Касьцёла. Узгаданыя тэзісы, як і многія іншыя працы Лютэра, прывялі да вынікаў, якіх ніхто не спадзяваўся – узьнік рэфармаваны Касьцёл пратэстантаў.
У далучаным гукавым файле слухайце поўную гутарку з Антоніем Бокунам.
ав