Ксёндз-скандаліст парушае забарону выказвацца ў СМІ
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
19.08.2016 16:42
Сьвятар параўноўвае сябе з Ісусам Хрыстом. На думку іншых ксяндзоў, яго погляды супярэчаць Эвангельлю.
www.pixabay.com
„Gazeta Wyborcza” апісвае справу скандальна вядомага ксяндза Яцэка Мендляра (Jacek Międlar), якога называюць сьвятаром польскіх нацыяналістаў. Пасьля адной з пропаведзяў у Беластоку, калі ксёндз назваў габрэяў збродам, яму забаранілі выказвацца ў СМІ. Мендляр забарону парушыў, даючы інтэрвію адной з польскіх газэт. У выказваньнях ксёндз параўноўвае сябе з Ісусам Хрыстом, які таксама не перабіраў у словах, называў габрэяў зьмяіным племенем, фарысеяў крывадушнікамі, а Ірада лісіцай.
Публіцыст сьвятар Томаш Дастатні (Tomasz Dostatni) адзначае, што словы Мендляра ня маюць нічога супольнага з Эвангельлемі ды Хрыстом. Кожны мае права ісьці за Хрыстом, але нальга гэта рабіць выбарачна. Нельга карыстацца словамі Хрыста, каб абгрунтаваць погляды, якія пярэчаць Эвангельлю.
Магчыма, неўзабаве ў ксяндза Мендляра паявяцца сур’ёзныя праблемы, калі ўлады касьцёла скажуць “Досыць”. За парушэньне забароны выказваньня ў СМІ і адкрытую крытыку Эпіскапату ён можа нават быць пазбаўлены сьвятарскага сану. Сам Мендляр лічыць сябе невіноўным. На ягоную думку, каталіцкі касьцёл у Польшчы, у прыватнасьці арцыбіскуп Станіслаў Гандэцкі не разумее прынцыпаў польскага нацыяналізму, які зусім не пярэчыць задачам касьцёла. Прадстаўнік Эпіскапату ксёндз Павал Рытэль-Андрыянік (Paweł Rytel-Andrianik) заявіў, што духавенства карыстаецца сваім правам не камэнтаваць выказваньняў скандальнага ксяндза.
Gazeta Wyborcza/нг