Logo Polskiego Radia
Print

Зламысьнікі ладзяць нелегальнае працаўладкаваньне

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 28.06.2016 16:24
Большы даход дае не вярбоўка прастытутак у публічныя дамы, а працаўладкоўваньне нелегалаў у Польшчы.
flickr.com/Marjan Lazarevski

Новае аблічча гандлю людзьмі. Злачынцы ўжо не вывозяць полек на Захад, а прывозяць іншаземцаў у Польшчу на нелегальныя заробкі. Праблему апісвае «Rzeczpospolita». Злачынны сьвет вырашыў, што большы даход дае не вярбоўка прастытутак у заходнія публічныя дамы, а працаўладкоўваньне нелегалаў у Польшчы. Іншаземцы працуюць у шэрай зоне ад раніцы да вечара, а зарабляюць капейкі.

Такім чынам часьцей за ўсё працуюць украінцы, якіх найбольш у Польшчы з усіх іншаземцаў, але здараюцца і беларусы. Сярод украінцаў вельмі шмат ахвяраў, таксама таму, што польскае грамадзтва дазваляе, каб плаціць ім вельмі мала або не плаціць зусім, – гаворыць Ірэна Давід-Ольчык з Фундацыі супраць гандлю людзьмі і рабства «Ля страда».

Фундацыя атрымлівае настолькі шмат сыгналаў пра выпадкі выкарыстаньня іншаземцаў, што гэта сьведчыць ужо пра масавы маштаб зьявы, – адзначае Давід-Ольчык.

Ахвяры прымусовай працы часьцей за ўсё працуюць у сельскай гаспадарцы, перапрацоўцы садавіны, гастраноміі і будаўніцтве. Часта ім накручваюць даўгавую сьпіраль. Першы месяц яны працуюць бясплатна, бо, маўляў, «вучацца», другі адпрацоўваюць плату за арэнду памяшканьня. І аказваецца, што яны на самой справе некалькі месяцаў працуюць без аплаты.

Rzeczpospolita/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт