Яйка аб’ядноўвае многія культуры ў сьвеце. Амаль паўсюль яно сымбалізуе жыцьцё й адраджэньне. Велікоднай традыцыяй зьяўляюцца фарбаваныя яйкі. У прыродзе ёсьць таксама натуральныя пісанкі.
Некаторыя зь іх блакітныя, іншыя зялёныя, ёсьць стракатыя. Некаторыя зь яек у прыродзе нават нагадваюць твор мастацтва. У сёньняшняй перадачы мы паспрабуем у гэтым разабрацца. Дапаможа нам гэта зрабіць біёляг Рышард Таполя з варшаўскага заапарку.
Яйкі ў прыродзе адрозьніваюцца паміж сабою вельмі моцна і велічынёй, і вагай.
Р. Таполя: Так, а розьніцы сапраўды істотныя. Гэта настолькі шырокая тэма, што ўзьнікла адмысловая галіна навукі, якая называецца аалёгія ці звычайна – навука аб яйках. Яна дазваляе выдзеліць з біялёгіі аспэкты, зьвязаныя з рэпрадукцыяй яек, утварэньнем рэпрадуктыўных клетак. У выніку можна дакладна пазнаёміцца з біялёгіяй размнажэньня многіх гатункаў птушак.
Яйкі якіх птушак самыя вялікія?
Р. Таполя: Найбольшыя яйкі ў афрыканскіх страусаў. Гэтае яйка мае 1,5 літра аб’ёма й можа зьмясьціць нават 30 курыных яек. Яно дастаткова вялікае. Але страус ня мае ніякіх нават найменшых праблем, каб зьнесьці такое яйка. А гадоўля страусаў зьяўляецца вельмі папулярнай, нават у Польшчы. Самка страуса можа зьнесьці нават 200 яек за год, захоўваючыся як тыповая нясушка. Але ў дзікай прыродзе самкі нясуць 20-25 яек. Іншым цікавым выпадкам зьяўляецца блізкі сваяк афрыканскага страуса – 3 гатункі ківі з Новай Зэляндыі. Цікава, што самка ківі зносіць яйка, якое складае 70% вагі яе цела. Гэта велізарнае яйка. Для птушкі – гэта вялікі высілак. Але яе цела да гэтага падрыхтаванае.
Згодна з велікоднай традыцыяй, вернікі фарбуюць яйкі. Аднак у прыродзе ёсьць таксама натуральныя пісанкі.
Р. Таполя: У выпадку многіх гатункаў гэта сапраўды гатовыя пісанкі. Напрыклад, казуары (гатунак страуса) маюць па вясеньняму яскрава зялёныя яйкі. Яйкі страусаў эму маюць цёмна зялёны колер. У выпадку многіх гатункаў яйкі сьветлыя, белыя ці крэмавыя. У выпадку яек птушак, які разьвіваюцца ў дуплах, яны пераважна белага колеру. Гэта, напрыклад, дзятлы. Іх яйкі такога колеру, каб нават у цемнаце іх можна было заўважыць. У часткі птушак колер маскіруе яйкі так, каб нават пакінутыя непрыкрытымі ў гнязьдзе яны не былі заўважальныя здалёк. На іх ёсьць плямкі, гэта звычайна шэра-зялёны колер. Колер матэрыялу, зь якога пабудаванае гняздо. Ёсьць прыклад птушак, у якіх яйкі могуць мяняцца падчас выседжваньня. Гэтых птушак можна сустрэць і ў нашым рэгіёне. Вадаплаўная коўра вялікая нясе белыя яйкі. Яна іх выседжвае ў плаваючым гнязьдзе, збудаваным з гнілых расьлін. І гэтыя гнілыя расьліны перадаюць яйкам свой колер. Пачаткова яйкі становяцца жоўта-бежавымі, пасьля карычневымі, а на канец гэты карычневы колер становіцца настолькі інтэнсіўным, што пераўтвараецца амаль у чорны.
А калі б зазірнуць у сярэдзіну, у жаўток. Што там адбываецца да моманту, калі зь яйка вылупліваецца птушаня?
Р. Таполя: Павінны там знаходзіцца ўсе патрэбныя пажыўныя рэчывы, якія будуць выкарыстоўвацца ў працэсе разьвіцьця эмбрыёну. У выпадку некаторых птушак гэты працэс разьвіцьця абмежаваны, а птушаняты выклёўваюцца сьляпыя, без пер’я. Чарговы этап разьвіцьця такога птушаняці праходзіць у гнязьдзе. Для гэтага патрэбная апека бацькоў. Але ёсьць таксама такія гатункі, дзе птушаняты нараджаюцца з пухам, а нават першым пер’ем. Птушаня амаль не застаецца ў гнязьдзе й адразу спадарожнічае бацькам. Ёсьць такія гатункі, у якіх працэс разьвіцьця птушаняці вельмі доўгі. Такім прыкладам зьяўляюцца драпежныя птушкі. Яны выклёўваюцца з пушком, але потым трэба яшчэ шмат часу, каб яны памянялі пух на пер’е. А ёсьць, напрыклад, качкі, якія адразу выводзяць маладых на ваду. На ўсходзе жывуць сорныя куры, якія закапваюць яйкі ў гнілыя расьліны, лісьце, пясок. Іх птушаняты павінны самыя ня толькі вылупіцца, але й выбрацца з гнілога капца. Яны адразу становяцца самастойнымі.
Яйкі дразда маюць сьветла-блакітны, крыху стракаты колер. Сінія яйкі складаюць сарокі, сьнягір, гарыхвостка звычайная й некаторыя іншыя птушкі.
Яйкі зялёнай перасьмешкі ружовыя й шэрыя ў кропачкі. Некаторыя птушкі адкладаюць яйкі ў кропках і плямах альбо з мармуровымі ўзорамі. Чэмпіёнам у стварэньні «пісанак» зьяўляецца зязюля. Яна можа адкладваць яйкі, падабраныя колерам і ўзорам да гнёздаў, у якіх яна кідае сваіх будучых дзяцей.
Яйка аб’ядноўвае многія культуры ў сьвеце. Амаль паўсюль яно сымбалізуе жыцьцё й адраджэньне. Велікоднай традыцыяй зьяўляюцца фарбаваныя яйкі. У прыродзе ёсьць таксама натуральныя пісанкі.
Некаторыя зь іх блакітныя, іншыя зялёныя, ёсьць стракатыя. Некаторыя зь яек у прыродзе нават нагадваюць твор мастацтва. У сёньняшняй перадачы мы паспрабуем у гэтым разабрацца. Дапаможа нам гэта зрабіць біёляг Рышард Таполя з варшаўскага заапарку.
Яйкі ў прыродзе адрозьніваюцца паміж сабою вельмі моцна і велічынёй, і вагай.
Р. Таполя: Так, а розьніцы сапраўды істотныя. Гэта настолькі шырокая тэма, што ўзьнікла адмысловая галіна навукі, якая называецца аалёгія ці звычайна – навука аб яйках. Яна дазваляе выдзеліць з біялёгіі аспэкты, зьвязаныя з рэпрадукцыяй яек, утварэньнем рэпрадуктыўных клетак. У выніку можна дакладна пазнаёміцца з біялёгіяй размнажэньня многіх гатункаў птушак.
Яйкі якіх птушак самыя вялікія?
Р. Таполя: Найбольшыя яйкі ў афрыканскіх страусаў. Гэтае яйка мае 1,5 літра аб’ёма й можа зьмясьціць нават 30 курыных яек. Яно дастаткова вялікае. Але страус ня мае ніякіх нават найменшых праблем, каб зьнесьці такое яйка. А гадоўля страусаў зьяўляецца вельмі папулярнай, нават у Польшчы. Самка страуса можа зьнесьці нават 200 яек за год, захоўваючыся як тыповая нясушка. Але ў дзікай прыродзе самкі нясуць 20-25 яек. Іншым цікавым выпадкам зьяўляецца блізкі сваяк афрыканскага страуса – 3 гатункі ківі з Новай Зэляндыі. Цікава, што самка ківі зносіць яйка, якое складае 70% вагі яе цела. Гэта велізарнае яйка. Для птушкі – гэта вялікі высілак. Але яе цела да гэтага падрыхтаванае.
Згодна з велікоднай традыцыяй, вернікі фарбуюць яйкі. Аднак у прыродзе ёсьць таксама натуральныя пісанкі.
Р. Таполя: У выпадку многіх гатункаў гэта сапраўды гатовыя пісанкі. Напрыклад, казуары (гатунак страуса) маюць па вясеньняму яскрава зялёныя яйкі. Яйкі страусаў эму маюць цёмна зялёны колер. У выпадку многіх гатункаў яйкі сьветлыя, белыя ці крэмавыя. У выпадку яек птушак, які разьвіваюцца ў дуплах, яны пераважна белага колеру. Гэта, напрыклад, дзятлы. Іх яйкі такога колеру, каб нават у цемнаце іх можна было заўважыць. У часткі птушак колер маскіруе яйкі так, каб нават пакінутыя непрыкрытымі ў гнязьдзе яны не былі заўважальныя здалёк. На іх ёсьць плямкі, гэта звычайна шэра-зялёны колер. Колер матэрыялу, зь якога пабудаванае гняздо. Ёсьць прыклад птушак, у якіх яйкі могуць мяняцца падчас выседжваньня. Гэтых птушак можна сустрэць і ў нашым рэгіёне. Вадаплаўная коўра вялікая нясе белыя яйкі. Яна іх выседжвае ў плаваючым гнязьдзе, збудаваным з гнілых расьлін. І гэтыя гнілыя расьліны перадаюць яйкам свой колер. Пачаткова яйкі становяцца жоўта-бежавымі, пасьля карычневымі, а на канец гэты карычневы колер становіцца настолькі інтэнсіўным, што пераўтвараецца амаль у чорны.
А калі б зазірнуць у сярэдзіну, у жаўток. Што там адбываецца да моманту, калі зь яйка вылупліваецца птушаня?
Р. Таполя: Павінны там знаходзіцца ўсе патрэбныя пажыўныя рэчывы, якія будуць выкарыстоўвацца ў працэсе разьвіцьця эмбрыёну. У выпадку некаторых птушак гэты працэс разьвіцьця абмежаваны, а птушаняты выклёўваюцца сьляпыя, без пер’я. Чарговы этап разьвіцьця такога птушаняці праходзіць у гнязьдзе. Для гэтага патрэбная апека бацькоў. Але ёсьць таксама такія гатункі, дзе птушаняты нараджаюцца з пухам, а нават першым пер’ем. Птушаня амаль не застаецца ў гнязьдзе й адразу спадарожнічае бацькам. Ёсьць такія гатункі, у якіх працэс разьвіцьця птушаняці вельмі доўгі. Такім прыкладам зьяўляюцца драпежныя птушкі. Яны выклёўваюцца з пушком, але потым трэба яшчэ шмат часу, каб яны памянялі пух на пер’е. А ёсьць, напрыклад, качкі, якія адразу выводзяць маладых на ваду. На ўсходзе жывуць сорныя куры, якія закапваюць яйкі ў гнілыя расьліны, лісьце, пясок. Іх птушаняты павінны самыя ня толькі вылупіцца, але й выбрацца з гнілога капца. Яны адразу становяцца самастойнымі.Яйкі дразда маюць сьветла-блакітны, крыху стракаты колер. Сінія яйкі складаюць сарокі, сьнягір, гарыхвостка звычайная й некаторыя іншыя птушкі.

ав