Як вядома, людзі розныя. У аднаго гарачае сэрца, адкрытая душа, а ў другога ўсё схавана, думкі, эмоцыі пад строгім кантролем. Паводле генэтыкі, характар чалавека вызначае ДНК. Генэтычны аналітык, кандыдат навук Адам Куздраліньскі лічыць, што менавіта з коду ДНК трэба пачынаць аналіз псыхалягічных прыкмет чалавека.
А. Куздраліньскі: Праводзіліся вельмі цікавыя дасьледаваньні ДНК чалавека і рэакцый, пачуцьцяў, якія намі кіруюць. У кінатэатры пасадзілі асоб з рознымі генатыпамі і назіралі, як яны рэагуюць на фільм. Аказалася, што асобы з акрэсьленым генатыпам абыякава ставяцца да таго, што бачаць на экране. Іншыя аказваюць крайнія эмоцыі: плачуць, сьмяюцца. Гэта залежыць ад гэтак званага пераносчыка сэратаніна.
На эмацыйную рэактыўнасьць можна ўплываць з дапамогай ежы, аднак неабходна ведаць якой, адзначае Адам Куздраліньскі.
А. Куздраліньскі: Было даказана, што калі мы зьямо, напрыклад, курыцу й чакаем павышэньня ўзроўню трыптафану, бо ён знаходзіцца ў мясе, то памыляемся. Трыптафан павышае настрой, аднак паглынаньне гэтага бялка пры наяўнасьці іншых амінакіслот нязначная. За тое вядома, што прымаць трыптафан аддзельна ад іншых амінакіслот вельмі карысна. Гэта добрая навіна для хворых на дэпрэсію. Асобы з дэпрэсійным генатыпам ведаюць, што над ім можна працаваць. Сёньня ўжо даказана, што ў людзкім ДНК вельмі мала генаў і шмат невядомай сумесі. Частка гэтага «невядомага» рэгулюе гены. Мала таго, паводле навейшых дасьледаваньняў, гены складаюць толькі 1% ДНК. Калісьці гэтую апошнюю сумесь называлі «сьмецьцевым ДНК». Лічылася, што калі б яе выкінуць, то чалавек надалей будзе чалавекам. Аднак гэта няпраўда.
Адам Куздраліньскі зазначае, што дадатковая сумесь, якая рэгулюе ДНК, мае агромністае значэньне і аказвае істотны ўплыў на чалавека: на яго дыету, стыль жыцьця, на звычкі. Атрымліваецца, што чалавеку з эмацыйнымі праблемамі трэба схадзіць не да лекара, а найперш да генэтыка, кажа навуковец.
А. Куздраліньскі: Я думаю, што сёньня гэта ўжо не абстракцыя. Калі нехта дрэнна адчувае сябе ў сваёй скуры, пастаянна адчувае стрэс, рэагуе вельмі эмацыйна, то генатып пацьвердзіць, што гэты чалавек нарадзіўся з такім вось тэмпэрамэнтам. Усё ж калі ў выніку абсьледаваньня выявіцца, што генэтыка не пацьвярджае дадзенага характару, то гэта азначае, што зьмяняючы некаторыя чыньнікі ў жыцьці, арганізм дасканала справіцца з праблемай.
Гэта добрая навіна, якая дае надзею, што маруда ня мусіць быць марудай на ўсё жыцьцё.
PR3/яс