На польскім рынку працы найбольш дэфіцытныя прадаўцы
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
16.02.2016 15:42
Найбольш аб'яваў аб вакансіях падалі працадаўцы ў Мазавецкім, Малапольскім й Сылескім ваяводзтвах.
GotCredit/flickr.com
У студзені на польскім рынку працы назіраўся самы высокі попыт на прадаўцоў і гандляроў. Гэта менавіта працадаўцы галіны прамысловасьці й гандлю паведамлялі пра найбольш вакантных месцаў працы. Пра гэта, між іншым, сьведчаць аналізы прапановаў працы на сайце Pracuj.pl.
Паводле Анны Чэнсьцік (поль. Anna Częścik), агулам на сайце былі апублікаваныя 39 тысяч 864 аб'яў аб вакансіях.
Анны Чэнсьцік: Калі гаворка ідзе пра паасобныя галіны прамысловасьці, то новых працаўнікоў шукаюць тыя ж самыя, што й раней. Гаворка ідзе пра гандаль і продаж, банкаўскі й фінансавы сэктары. У гэтым аспэкце станоўчая сытуацыя назіраецца таксама ў прамысловасьці.
У студзені найбольш запатрабаванымі працаўнікамі, акрамя гандляроў, былі таксама спэцыялісты інфарматычнай галіны. Найбольшы рост у параўнаньні з папярэднім годам, зафіксаваны ў галіне кадравых службаў.
Найбольш аб'яваў аб вакансіях падалі працадаўцы ў Мазавецкім, Малапольскім й Сылескім ваяводзтвах.
У гадавым вымярэньні колькасьць прапановаў працы ў студзені бягучага году павялічылася на 15%.
аз