«Маша й мядзьведзь» стаў глябальнай зоркай
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
03.02.2016 15:56
Канал мультфільму на YouTube перагнаў нават Disney.
Rzeczpospolita: Выданьне апісвае посьпехі расейскага мультфільма «Маша й мядзьведзь» у інтэрнэце. Пасьля посьпеху на YouTube i Netflixa «Маша й мядзьведзь» з расейскага сэрыялу вырастае на глябальную зорку шоў-бізнэсу. Цяпер гэта адзін з найбольш папулярных каналаў на YouTube, а яго жнівеньскі дэбют на Netflixе аказаўся вялікім посьпехам. Самую папулярную сэрыю «Маша+каша» на YouTube паглядзелі 1 млрд разоў, больш чым які-колечы мультфільм Дыснэя.
«Дагэтуль нас глядзелі 5,5 млрд чалавек», – кажа Дзьмітры Лавейка, адзін з уладальнікаў кінастудыі Animaccord. «Маша й мядзьведзь» быў перакладзены на 25 моваў, мультфільм глядзяць у больш за 100 краінах. Netflix паказвае мультфільм у Паўночнай Амэрыцы й абдумвае трансьляцыю ў іншых краінах.
Кінастудыя працуе над чарговымі 26 сэрыямі. Ацэньваецца, што сэрыял дзякуючы рэклямам на YouTube зарабляе ў месяц нават 1,5 млн даляраў. Аднак сапраўдны даход фірме прыносіць продаж правоў да вобразу Машы й мядзьведзя. Лавейка спадзяецца, што розьнічны продаж ліцэнзаваных тавараў сёлета вырасьце на 25%, да 300 млн даляраў.
«Маша цудоўна спраўляецца ў якасьці гандлёвай маркі. Мае велізарны патэнцыял. Гэта ня будзе мімалётная мода, але нешта больш сталае», – пацьвярджае старшыня нямецкай фірмы Simba Dickie, якая выпускае цацкі.
ав