Logo Polskiego Radia
Print

Сабака дапамагае пазнаёміцца

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 15.01.2016 11:40
Хатняя жывёла дапамагае пераадолець сьціпласьць і пачаць размаўляць зь незнаёмым.
www.pixabay.com

Адзінокім людзям, у якіх ёсьць сабака або кот, прасьцей перастаць быць адзінокімі – паведамляе Rzeczpospolita. Хатняя жывёла дапамагае пераадолець сьціпласьць і пачаць размаўляць зь незнаёмым. Навукоўцы ў ЗША правялі на гэтую тэму адмысловае анкетаваньне.

Хатнія жывёлы, асабліва сабакі і каты, займаюць усё больш важнае месца ў нашых дамах. Жыхары ЗША выдаткоўваюць на сваіх любімцаў 58 мільярдаў даляраў у год. У іншых разьвітых краінах сытуацыя падобная, хаця маштаб, канешне, меншы.

Дасьледаваньне паказвае, што чалавеку на вуліцы, у парку, у кампаніі сабакі прасьцей атрымаць ад незнаёмай асобы нумар тэлефону. Акрамя таго, сабака першы паказвае сваю сымпатыю, калі віляе хвастом або ліжа незнаёмага па руках. Цікава тое, што жанчыны, больш, чым мужчыны, зьвяртаюць увагу на рэакцыю свайго сабакі на новага знаёмага. Таксама для жанчын важна, ці мужчына мае свайго сабаку. Мужчыны, у якіх ёсьць сабака або кот, больш прыцягваюць жанчын, чым тыя, у каго няма хатніх жывёл.

Rzeczpospolita/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт