Logo Polskiego Radia
Print

"Зорныя войны" на ўроках у школе

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 18.12.2015 15:36
Гэта аповед, які спалучае сьвет дарослых са сьветам падлеткаў.
www.pixabay.com

У пятніцу, 18 сьнежня, на экраны польскіх кінатэатраў уваходзіць новы кінафільм з сэрыі «Зорныя войны». Настаўнікі выкарыстоўваюць матывы зорнай сагі на ўроках замежных моваў, фізыкі і гісторыі – паведамляе Gazeta Wyborcza.

Гэта аповед, які спалучае сьвет дарослых са сьветам падлеткаў. Дазваляе пачаць мудрую дыскусію пра важныя, унівэрсальныя зьместы, – мяркуе Марцін Вайтыньскі з выдавецтва Новая Эра. Перад прэм’ерай новай стужкі выдавецтва падрыхтавала для настаўнікаў прапановы ўрокаў па ангельскай ды польскай мове і тэмы на гадзіну выхаваньня. На думку экспэртаў, дылемы галоўных герояў культавай сагі – гэта выдатная нагода, каб паразмаўляць пра маральнасьць, разумныя выбары, пра тое, што для нас важна, як спраўляцца з паразамі, пра талерантнасьць, а нават ролю жанчын у сучасным сьвеце.

Гісторык Яцэк Станішэўскі мог бы размаўляць пра «Зорныя войны» бясконца. Вучні калісьці сказалі яму, што Анакін – крыху як Юлій Цэзар. Настаўнік прыгадвае таксама гімназіста, які не заўсёды мог справіцца з уласнымі агрэсіўнымі паводзінамі. Але яму ўдавалася лепш кантраляваць агрэсію, калі ён тлумачыў сабе, што яму нельга пераходзіць на «цёмны бок Моцы».

Gazeta Wyborcza/пераклад нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт