POLITYKA: Апэрацыю, якая паўтаралася яшчэ ў 1986 і 1987 гадах, назвалі «Гіяцынт» (гэтая кветка ў старажытнасьці была сымбалем каханьня паміж мужчынамі). Па сёньняшні дзень да канца невядома, дзе й што ўтрымліваюць сабраныя картатэкі.
Афіцыйна ўлада хацела прадухіліць эпідэмію СНІДу. Іншае тлумачэньне казала пра патрэбу фільтрацыі крымінагеннага асяродзьдзя гомасэксулаў. Іншая тэорыя – неабходнасьць абароны геяў, якія часта станавіліся ахвярамі агрэсіі. Падкрэсьлівалася таксама патрэба змаганьня з прастытуцыяй.
Насамрэч затрыманыя гомасэксуалы ня мелі з названымі прычынамі нічога супольнага. Нягледзячы на гэта яны станавіліся ахвярамі ня толькі зьневажальных допытаў, але таксама шантажу. У выніку некаторыя пагаджаліся на супрацу з службай бясьпекі ПНР. Сабраныя матэрыялы таксама служылі для кампрамэтацыі дзеячаў антыкамуністычнай апазыцыі, у гэтым «Салідарнасьці». Аднак галоўнымі ахвярамі апэрацыя «Гіяцынт», станавіліся найперш звычайныя грамадзяне.
У 2007 годзе гомасэксуальныя актывісты зьвярнуліся ў Інстытут нацыянальнай памяці з просьбай прызнаць акцыю «Гіяцынт» камуністычным злачынствам і патрабавалі прыцягнуць да адказнасьці генэрала Часлава Кішчака, які стаяў за апэрацыяй. У студзені 2008 году прыйшоў ліст з адмоваю, дзе было напісана: «Абвінавачаньні па справе не знайшлі доказу ў даступных матэрыялах сьледзтва, у сувязі з гэтым няма доказаў зьдзяйсьненьня злачынства».
У 1993 годзе таварыства «Лямбда» заклікала зьнішчыць сабраныя грамадзянскай міліцыяй матэрыялы. У адказ яны пачулі, што гэтага нельга зрабіць, паколькі картатэка не існуе. 11 гадоў таму з такім жа патрабаваньнем выступіла Кампанія супраць гамафобіі.
У ІНП кажуць, што гэтыя дакумэнты раскіданыя па розных справах з пэрыяду ПНР. Адначасова сьцьверджана, што закон не дае магчымасьці зьнішчаць такія дакумэнты.
Усё ж да канца невядома, дзе знаходзіцца ўтвораная картатэка. Ці яна сапраўды існуе, і ці калі-небудзь трапіць да гісторыкаў. Адна з ахвяр акцыі «Гіяцынт» мае на гэты конт сваю тэорыю: «Пакуль важныя сёньня асобы, на якіх была закладзена справа, не памруць, картатэка ня выйдзе на яў».
Яшчэ іншая ахвяра кажа, што няма доказаў таго, што публічныя сёньня асобы могуць мець свае папкі. За столькі гадоў апэрацыя «Гіяцынт» пасьпела абрасьці легендамі. Цяжка цяпер адрозьніць фікцыю ад праўды. Усё ж здаецца, што ніхто не зацікаўлены, каб тагачасныя падзеі выйшлі на яў.
ав