Logo Polskiego Radia
Print

Знойдзены мультфільм Дыснэя, які лічыўся згубленым

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 04.11.2015 12:12
Мультфільм «Сані са званочкамі» выйшаў у сьвет у 1928 годзе.
Wikipedia

У архіве Брытанскага інстытута кіно быў знойдзены першы мультфільм Уолта Дыснэя, які лічыўся згубленым на працягу 87 гадоў. Шасьціхвілінны мультфільм пад назвай «Сані са званочкамі» выйшаў у сьвет у 1928 годзе. Галоўнага героя стужкі – труса Освальда – кінакрытыкі ўжо назвалі папярэднікам Мікі Маўса. Дарэчы, Освальд быў першым героем, якога Ўолт Дыснэй намаляваў сам.

Раней лічылася, што ўсе копіі мультфільма незваротна страчаны. Аднак ня так даўно адзін з работнікаў інстытута знайшоў рарытэтную плёнку на паліцах архіву. Супрацоўнікі Брытанскага інстытута кіно паведамілі, што 15 сьнежня 2015 адрэстаўраваная плёнка будзе прадстаўлена гледачам у рамках праграмы «Гэта Каляды Дыснэю: сэзонныя кароткамэтражныя фільмы».

Белта/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт