Logo Polskiego Radia
Print

Беларуска Ўл. Каласкова выйграла бронзу на ЧЭ па боксе

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 25.08.2015 11:11
У вугорскім Кестхэі завяршыўся чэмпіянат Эўропы па жаночым боксе ў юніёрскай і моладзевай узроставай групах.
Facebook

У вугорскім Кестхэі завяршыўся чэмпіянат Эўропы па жаночым боксе
ў юніёрскай і моладзевай узроставай групах. Беларуска Ўладзіслава Каласкова выйграла бронзавую ўзнагароду ў вагавой катэгорыі да 54 кг.

Уладзіслава Каласкова без паразаў дайшла да паўфіналу, дзе саступіла расейцы Настасьсі Артамонавай. Згодна з правіламі спаборніцтваў, паядынкаў за трэцяе месца не праводзіцца, і абедзьве паўфіналісткі, якія саступілі на гэтай стадыі, атрымалі бронзавыя ўзнагароды. Суперніца беларускі ў 1/2 фіналу Настасься Артамонава ў вырашальным баі за залатыя ўзнагароды выйграла ў вугоркі Крысьціны Эндрэ.

эб/belta.by

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт