Дэталёвае відэа клетак мозгу і іх сувязяў
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
06.08.2015 11:11
Навукоўцы прадставілі самае дэталёвае відэа клетак мозгу і іх сувязяў.
У ЗША створаная новая тэхналёгія, якая дазваляе аўтаматычна пазначаць асобныя нэйроны, каб рабіць выявы мозгу ў нанамэтровым маштабе (на ўзроўні асобных клетак і нават субклеткавых адзінак). Зь яе дапамогай навукоўцы пачалі ператвараць атрыманыя на мікраскопах выявы ў агульнадаступны масіў дадзеных, які ў далейшым ляжа ў аснову найпадрабязнай карты мозгу. Аб тэхналёгіі VAST паведамляецца ў часопісе Cell.
Для стварэньня дэманстрацыйнага відэа спэцыялістам спатрэбілася два гады. З дапамогай ультрамікратома (апарата для аўтаматызаванай падрыхтоўкі звыштонкіх зрэзаў тканак) цытолягі разрэзалі мозг дарослай мышы на пласты таўшчынёй 29 нанамэтраў. Зрэзы выкладваюцца на аўтаматычны канвэер, падзяляюцца на асобныя палоскі, тыя зьмяшчаюцца на крамянёвыя падкладкі і фатаграфуюцца. Нарэшце, здымкі зьбіраюцца разам на кампутары і апрацоўваюцца адпаведнай праграмай.
Галоўная праблема складаецца ў тым, што адлюстраваньне аднаго квадратнага мілімэтра мозгу (усіх клетак і сувязяў паміж імі) пакуль займае каля двух мільёнаў гігабайтаў - прыкладна такі аб'ём дадзеных штогод праходзіць празь інтэрнэт. Увесь геном чалавека, для параўнаньня, займае тры-пяць гігабайтаў. Спосабаў вырашыць праблему захоўваньня інфармацыі аўтары праекту пакуль не прыдумалі.
Праект быў падтрыманы Нацыянальнымі інстытутамі аховы здароўя ЗША, Агенцтвам перспэктыўных абаронных навукова-дасьледчых праектаў (DARPA), а таксама кампаніямі Intel і Google.
эб/lenta.ru