Майстарклясы для журналістаў "Зоркі"
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
26.06.2015 16:35
-
2015-06-18 POLONIA Sustreczy Zorki.mp3
На гэты раз арганізатары вырашылі таксама зрабіць своеасаблівае падсумаваньне.
„Зорка” – гэта дзіцячы ўкладыш тыднёвіка беларусаў у Польшчы „Ніва”. Рэдагуе яе Ганна Кандрацюк-Сьвярубская. Але да працы над газэтай яна таксама прыцягнула дзяцей, якія вывучаюць беларускую мову ў розных школах на Беласточчыне.
Ужо 20 гадоў для карэспандэнтаў «Зоркі» арганізуюцца майстарклясы, падчас якіх маладыя журналісты могуць разьвіваць свае зацікаўленьні.
У гэтым годзе Сустрэчы „Зоркі” адбыліся ўжо 29-ы раз, і хаця маюць яны традыцыйную форму майстарклясаў, то на гэты раз арганізатары вырашылі таксама зрабіць своеасаблівае падсумаваньне.
слухайце сюжэт Яраслава Іванюка ў далучаным гукавым файле