Logo Polskiego Radia
Print

Полька выйграла фінал АЧБ па сучасным пяцібор'і

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 09.06.2015 10:03
Полька Актавія Навацка перамагла ў асабістых фінальных спаборніцтвах на адкрытым чэмпіянаце Беларусі.

/

Прадстаўніцы Польшчы роўна ўдалося прайсьці выпрабаваньні ў фэхтаваньні, плаваньні і верхавой язьдзе. Менш удалы камбінаваны від (бег, стральба) не перашкодзіў спартоўцы атрымаць агульную перамогу з вынікам 1358 ачкоў. На другім радку разьмясьцілася канадзкая прадстаўніца Мелані МакКэн (1317), а замкнула тройку прызёраў Ірына Хахлова з Аргентыны (1315).


Лепшай зь беларускіх прадстаўніц стала ўдзельніца нядаўняга чэмпіянату Эўропы сярод юніёраў Тацьцяна Халдоба, у якой 5-е месца (1297 ачкоў). На 9-м месцы спаборніцтвы завяршыла Тацьцяна Рагачова (1262), на 10-м - Яўгенія Кузьміч (1253), на 13-м - Кацярына Арол (1242), на 14-м - Ганна Васілёнак (1240), на 15-м - Тацьцяна Елізарава (1234), на 17-м - Вольга Сілкіна (1222), на 28-м - Юлія Карук (988), на 31-м - Міхаліна Грынкевіч (878), на 34-м - Вольга Папуш (431).

У праграму спаборніцтваў уключаны бонус раўнд па фэхтаваньні, які зьяўляецца абавязковай часткай праграмы плянаванага ў Менску фіналу Кубку сьвету-2015.

Адкрыты чэмпіянат Беларусі па сучасным пяцібор'і - турнір кляса В. Разам з айчыннымі спартоўцамі за яго ўзнагароды змагаюцца прадстаўнікі такіх краін, як Аргентына, Вялікабрытанія, Вугоршчына, Гватэмала, Нямеччына, Канада, Летува, Польшча, Расея, Украіна, Чэхія. Спаборніцтвы праходзяць на базе тых жа спартовых аб'ектаў, якія прымуць і фінал Кубка сьвету-2015 з 11 па 14 чэрвеня - у манежы і ў басэйне Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту фізычнай культуры (БДУФК), а таксама ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі (РЦАП) коннага спорту і конегадоўлі "Ратамка".

эб/belta.by

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт