Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнт - хросны бацька

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 08.06.2015 11:42
Перад вайной польскі прэзыдэнт І. Масьціцкі згаджаўся быць хросным сёмага сына ў сям'і.

Нядаўна ў Польшчы адбыліся прэзыдэнцкія выбары. Падчас выбарчай кампаніі на сустрэчах з Анджэем Дудам, які пазьней стаў прэзыдэнтам, гучалі просьбы, каб ён быў хросным бацькам таго або іншага дзіцяці. Гэта вяртаньне да традыцыі даваеннай Польшчы, калі прэзыдэнт Ігнацы Масьціцкі згаджаўся быў хросным бацькам сёмага сына ў сям’і – нагадвае Rzeczpospolita.

Масьціцкі нават выдаў адмысловы дэкрэт па гэтым пытаньні. Гісторыкі мяркуюць, што прэзыдэнт меў каля 900 хросных сыноў. Да гэтага часу ў жывых засталося каля 300. Праўда, Масьціцкі асабіста падаваў дзіця ў касьцёле толькі некалькі разоў, пераважна рабілі гэта за яго іншыя чыноўнікі, але ўсе дзеці атрымалі першае або другое імя Ігнацы.

Чаму прэзыдэнт згаджаўся быць хросным бацькам толькі хлопчыкаў? Гэта быў час, калі грамадзтва чакала вайны, – адказвае гісторык Януш Адземкоўскі. Тады ніхто не пытаў, ці будзе вайна, а толькі – калі яна будзе. І таму чым больш сыноў было ў сям’і, тым лепш, такая сям’я давала Айчыне больш абаронцаў. Жанчыны былі выключаны з вайсковай службы.

Ці прэзыдэнт Іганцы Масьціцкі быў папулярным галавой дзяржавы? Ён быў сумленным чалавекам, а таксама прыгожым, высокім. Кожны ведаў, як выглядае прэзыдэнт. У гэтым сэнсе ён быў папулярны. Акрамя таго, ён цудоўна ведаў дыпляматычны этыкет, валодаў некалькімі замежнымі мовамі, чым выклікаў агульнае паважаньне.

Rzeczpospolita/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт