Logo Polskiego Radia
Print

Парад Перамогі – дэманстрацыя ваеннага патэнцыялу

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.05.2015 15:17
Уласнымі вачыма ў Маскве гэта пабачаць толькі нешматлікія замежныя госьці.
polskieradio.pl/jedynka

У суботу падчас буйнога ваеннага параду на Чырвонай плошчы Крэмль плянуе паказаць свой вайсковы патэнцыял. Аднак асабіста ў Маскве яго пабачаць толькі нешматлікія замежныя госьці, нагадвае выданьне „Polska The Times”.

Паказ ваеннага патэнцыялу, прымеркаваны да 70-годзьдзя заканчэньня Вялікай Айчыннай вайны, які пройдзе на фоне вайны на ўсходзе Ўкраіне, выклікае неадназначныя пачуцьці ў замежных палітыкаў і СМІ.

Паводле камэнтатараў, паказ сучаснай зброі павінен быць сыгналам рашучасьці Расеі, якая хоча захаваць рэальны ўплыў на сваіх суседзяў у ўвесь сьвет. Яны нагадваюць, што цягам апошняга дзесяцігодзьдзя Расея ўжо раз выкарыстала гістарычныя ўрачыстасьці для падкрасьленьня сваёй вайсковай перавагі над іншымі краінамі. Гэта адбылося падчас Параду Перамогі ў 2008 годзе, то бок падчас канфлікту ў Грузіі.

Аднак, нягледзячы на амбіцыі расейскага прэзыдэнта, каб суботні парад меў пампезны характар, то ўласнымі вачыма яго пабачаць толькі 27 сусьветных лідараў - з-за напружанай сытуацыі ва Ўкраіне.

Між іншым, у Маскве не паявяцца прадстаўнікі ЗША, а таксама большасьць эўрапейскіх лідараў, у тым ліку Нямеччыны, Вялікабрытаніі, Францыі, а таксама Польшчы. Канчаткова ад удзелу ў мерапрыемствах адмовіўся таксама лідар Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын, а таксама лідар Беларусі Аляксандар Лукашэнка, які будзе ачольваць урачыстасьці ў Менску.

Паводле прэзыдэнта Браніслава Камароўскага, Расея шляхам параду перамогі, на самой справе, не аддае пашаны гісторыі, але хваліцца сваім ваенным патэнцыялам, паказваючы ваенныя адзінкі, якія толькі што напалі на Ўкраіну. Паводле іншых, Уладзімір Пуцін хоча паказаць таксама, што Расея, нягледзячы на санкцыі, не саступіць Захаду, паведамляе выданьне „Polska The Times”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт