Logo Polskiego Radia
Print

Пяцібор’е адбудзецца ў Менску

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 10.03.2015 10:55
У Менску павінен прайсьці Фінальны этап Кубку сьвету па сучасным пяцібор’і-2015.
sport28.ru


У фінале будуць разыграныя дзьве ліцэнзіі (па адной у мужчын і жанчын) на Алімпійскія гульні-2016. Пра гэта ішла размова на сустрэчы кіраўнікоў спартовай галіны Беларусі з прадстаўнікамі інспэкцыйнай камісіі Міжнароднага зьвязу сучаснага пяцібор’я (UIPM) па пытаньнях падрыхтоўкі і правядзеньня такога турніру.

„Аб’екты, дзе будуць праходзіць спаборніцтвы па фэхтаваньні і плаваньні, пабудаваныя нядаўна з прымяненьнем найноўшых тэхналогій, і таму пытаньняў па іх няма. Што тычыцца коннага цэнтру, то ён проста выдатны, важна, што тут ёсьць коні і іх ня прыйдзецца завозіць зь іншых месцаў”, – падкрэсьліла кіраўнік інспэкцыйнай групы Карэн Маерс.

Турнір пройдзе ў Менску з 11 па 14 чэрвеня. Плянуецца, што ў фінальным турніры возьмуць удзел 36 лепшых атлетаў, якія атрымаюць гэтае права па выніках 4 асобных этапаў Кубку сьвету.

эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт