Logo Polskiego Radia
Print

Выгнаны жонкай

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 17.11.2014 14:07
Чэсек Выджыцкі ня піў, не курыў і ня меў на ежу. Начаваў у падвале. Яго геній праявіўся ў турме для жанчын.
Czesław NiemenCzesław Niemenniezlomni.com

Чэсек Выджыцкі ня піў, не курыў і ня меў на ежу. Начаваў у падвале. Яго геній праявіўся ў турме для жанчын – і так пачалася яго артыстычная кар’ера.

Чэслаў Выджыцкі ў 1958 гдзе ўгаварыў бацькоў пераехаць у Польшчу ў рамках перасяленьня з Гарадзеншчыны. 20-гадовы Чэслаў разам з жонкай Марыяй Кляўзунік прыехалі ў Гданьск. Неўзабаве ў іх нарадзілася дачка – таксама Марыя і яны пераехалі ў Сопат.

Гданьск і Сопат у той час былі месцам, дзе нараджаўся польскі біг-біт. У Гданьску дзейнічаў студэнцкі клюб „Жак”. На мясцовых сцэнах выступаў Выджыцкі.

- Жонка выгнала Чэська з дому, хацела, каб пайшоў нарэшце на нармальную работу й пачаў прыносіць грошы, - расказаў газэце Гельмут Надольскі, выдатны польскі джазмэн, які ў той час блізка пасябраваў з музыкам з Васілішак.

„Была нядзеля 3 чэрвеня1962 году, гурт „Блакітна-чорныя” меў выступіць у турме для жанчын у Грудзёндзу, - узгадвае музычны журналіст Францішак Валіцкі. - Заля была забітая. Пераважалі маладыя жанчыны. Чэсек павінен быў выступіць паміж рок-н-ролавымі кампазыцыямі „Блакітна –чорных” – сам, толькі з гітарай. Калі выйшаў на сцэну - высокі, стройны, з кароткападстрыжанымі валасамі і чорнымі вусамі – дзяўчаты зашумелі. Але калі замест рок-н-рола пачулі сэнтымэнтальныя песенкі, расчараваліся – пачалі размаўляць і нават сьмяяцца. Я быў злосны на сябе за ідэю з яго выступам, - успамінае Валіцкі. Я выйшаў з залі і чакаў, калі нарэшце скончыцца гэты жахлівы спэктакль. А Чэсек не спыняў спяваць. Я вярнуўся у залю, хацеў сарваць гэты канцэрт. Але мяне зьдзівіла цішыня публікі. Я ня мог паверыць сваім вачам. Дзяўчаты плакалі. Чэсек скончыў, сыйшоў са сцэны, я яго бясслоўна абняў. Мне стала зразумела, што я знайшоў пярліну”, – так успамінаў музычны журналіст Францішак Валіцкі.

яс/Gazeta Wyborcza

tags: Немэн
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт