Microsoft і Dropbox дамовіліся аб інтэграцыі сэрвісаў
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
06.11.2014 16:55
Microsoft і Dropbox дадуць карыстальнікам магчымасьць ужываць офісны пакет першай кампаніі і хмарнае сховішча другой.
Facebook
Microsoft і Dropbox дадуць карыстальнікам магчымасьць ужываць офісны пакет першай кампаніі і хмарнае сховішча другой. Пра гэта гаворыцца ў блёгу кампаніі Dropbox.
Карыстальнікі Microsoft Office змогуць захоўваць файлы ў воблачным сэрвісе Dropbox і дзяліцца спасылкамі на іх. Таксама ў воблачным сэрвісе будуць захоўвацца ўсе зьмены ў дакумэнтах. А пры неабходнасьці рэдагаваньня хмарных дакумэнтаў, карыстальнікам Dropbox будзе прапанавана выкарыстоўваць офісны пакет амэрыканскай карпарацыі.
Зьмены ў мабільныя вэрсіі Microsoft Office і Dropbox будуць унесеныя цягам бліжэйшых некалькіх тыдняў. У першай палове 2015 году карыстальнікам Dropbox стане даступнай онлайн праўка тэкставых дакумэнтаў, табліц і прэзэнтацый.
Раней карыстальнікі Microsoft Office маглі захоўваць дакумэнты ў фірмовым воблачным сховішча OneDrive, але выкарыстаньне сэрвісу Dropbox зможа прыцягнуць да гэтага офіснага пакета новых карыстальнікаў з падпісаных на яго 200 мільёнаў чалавек.
эб