Logo Polskiego Radia
Print

50 млн на музэй

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 05.11.2014 13:50
Амэрыканскія габрэі заўважылі зьмену падыходу палякаў да габрэяў, таму ахвотна давалі ахвяраваньні.

Група філянтропаў, на чале якой стаіць амэрыканскі габрэй Тэд Тоб (Tad Taube), перадала на будаўніцтва варшаўскага Музэя гісторыі польскіх габрэяў больш за 50 млн злотых. У выданьні Newsweek Polska гутарка з Тэдам Тобам. Ён распавядае, што каля 10 гадоў таму польскі прэзыдэнт папраісў яго дапамагчы зьбіраць сродкі на будаўніцтва музэя. Ён пачаў хадзіць ад дзьвярэй да дзьвярэй амэрыканскіх багатых габрэяў, але іх уяўленьні пра Польшчу былі дрэнныя. Уладальнік фірмы Atari Джэк Трамел, калі пачуў словы Тоба, пачаў сьмяяцца. Але, калі пабываў у Польшчы, ён стаў адным з самых шчодрых філянтропаў.

Польшча зьмяняецца, яна выбрала правільны шлях у напрамку капіталізму – кажа Тоб. А на пытаньне журналіста, што адносіны палякаў да габрэяў усё яшчэ дрэнныя, ён адказвае: “Я ня веру ў апытаньні. Я сам бачу, як зьмяняюцца адносіны палякаў да габрэяў. Гэта пацьвярджае посьпех розных мерапрыемстваў: Габрэйскага фэстывалю ў Кракаве, Габрэйскага музэю Галіцыя, дзейнасьць габрэйскіх установаў”.

Newsweek Polska/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт