Прэзэнтацыя сеткі маніторынгу парушэньняў акадэмічных свабод
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
17.10.2014 14:36
Балёнскі камітэт запрашае студэнтаў беларускіх ВНУ на прэзэнтацыю, якая адбудзецца 18 кастрычніка 2014 г.
Грамадзкі Балёнскі камітэт запрашае на прэзэнтацыю сеткі маніторынгу парушэньняў акадэмічных свабод, якая адбудзецца 18 кастрычніка 2014 г.
Парушэньні акадэмічных свабод студэнтаў адбываюцца паўсюль. Але менавіта ад стаўленьня студэнтаў да такіх парушэньняў і залежыць іх колькасьць. Такога меркаваньня прытрымліваюцца ў Грамадзкім Балёнскім камітэце і з мэтай фіксацыі парушэньняў праводзяць у новым навучальным годзе маніторынг парушэньняў акадэмічных правоў і свабод. Сустрэча ладзіцца з думкаю пра студэнтаў беларускіх ВНУ.
Падчас мерапрыемства заплянаваныя: прэзэнтацыя сеткі маніторынгу; размова пра неабходнасьць правядзеньня назіраньня; кароткае навучаньне назіральнікаў, як праводзіць маніторынг; прадстаўленьне вынікаў маніторынгу за 1-ае паўгодзьдзе 2014 г.; навучаньне правільнаму запаўненьню дакумэнтаў маніторынгу, інфармуе праваабарончы цэнтар „Вясна”.
Удзельнікі будуць мець магчымасьць задаць любое пытаньне, адказ на якое даўно хацелі атрымаць, ды змогуць далучыцца да сеткі назіральнікаў.
Удзельнікам маніторынгу гарантуюцца канфідэнцыяльнасьць і захаванасьць пэрсанальных зьвестак. Любая інфармацыя аб удзельніках будзе выкарыстоўвацца толькі для камунікацыі з арганізатарамі маніторынгу, і ня будзе перадавацца трэцім асобам.
Маніторынг парушэньняў акадэмічных свабод ладзіцца Грамадзкім Балёнскім камітэтам у партнэрстве з МПГ “Студэнцкая Рада” і міжнародным кансорцыюмам “ЭўраБеларусь”.
spring96.org/эб