Вугоршчына бяз статуй Маркса
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
18.09.2014 18:55
У Вугоршчыне дэмантавалі апошнюю ў краіне статую Карла Маркса.
Węgierski parlament. Zdjęcie ilustracyjnegrandtour.com.pl
У Вугоршчыне дэмантавалі апошнюю ў краіне статую Карла Маркса, паведамляе агенцтва МТІ. Скульптура знаходзілася ў холе Ўнівэрсытэту Корвіна ў Будапэшце.
Куды падзенуць статую, пакуль невядома. Раней рэктарат абяцаў, што яна застанецца ў сьценах кампусу. Як паведамілі ў рэктараце, знос быў праведзены па ініцыятыве кіраўніцтва ВНУ безь якога-колечы ціску звонку.
Раней Хрысьціянска-дэмакратычная народная партыя, якая ўваходзіць у склад кіроўнай кааліцыі, заклікала зьнесьці статую Маркса, паколькі яна ўвасабляе „расісцкую і антысэміцкую ідэалёгію”. Моладзевае крыло партыі ўжо заявіла, што ліквідацыя манумэнту сымбалізуе канец пераходнага посткамуністычнага пэрыяду ў гісторыі Вугоршчыны.
Бронзавая статуя была ўстаноўленая ў холе ўнівэрсытэты ў 1959 годзе. Да 2004 году навучальня насіла імя Карла Маркса, пасьля чаго была перайменаваная ў гонар найбуйнейшай вугорскай бібліятэкі эпохі Рэнэсансу, якую сабранў кароль Мацьяш І Корвін.
lenta.ru/ эб