Logo Polskiego Radia
Print

30 верасьня ўбачым Windows 9

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 31.08.2014 21:21
Апэрацыйная сыстэма Windows 9 будзе прадстаўленая напрыканцы верасьня.

/

На адмысловай прэсавай канфэрэнцыі 30 верасьня Microsoft анансуе папярэднюю вэрсію апэрацыйнай сыстэмы Windows 9 і раскажа пра яе ключавыя асаблівасьці. Пра гэта піша партал The Verge.

Падчас прэзэнтацыі, як пішуць СМІ, будуць прадэманстраваныя новае міні-мэню «Пуск», падтрымка віртуальных працоўных сталоў і іншыя зьмены інтэрфэйсу. Верагодным называюць і тое, што ў аперацыйную сістэму будзе ўбудаваны уласны галасавы памочнік Cortana.

Гэтая прэзентацыя стане першай буйной падзеяй для Microsoft пасьля таго, як Сат'я Надэла заняў пасаду кіраўніка карпарацыі, зьмяніўшы ранейшага кіраўніка Стыва Балмэра. Нагадаем, 19 жніўня, Стыў Балмэр выйшаў са складу рады дырэктараў, канчаткова пакінуўшы кампанію.

Паведамляецца, што папярэдняя вэрсія Windows (пад кодавай назвай Threshold) будзе даступная ўсім жадаючым карыстальнікам, але пры адной умове — ім прыйдзецца даць згоду на аўтаматычныя штомесячныя абнаўленьні плятформы. Як чакаецца, поўная вэрсія апэрацыйнай сыстэмы будзе даступная ўвесну 2015 г.

У ліпені кампанія Microsoft ў паведамленьні на сваім сайце абвясьціла, што 13 студзеня 2015 года спыніць базавую падтрымку апэрацыйнай сыстэмы Windows 7. Аднак гэта не азначае завяршэньня прадастаўленьня аўтаматычных выпраўленьняў, абнаўленьняў або тэхнічнай дапамогі. Пашыраная падтрымка будзе доўжыцца на працягу пяці гадоў. Паступовая адмена падтрымкі ранейшых вэрсій Windows адлюстроўвае палітыку Microsoft, паводле якой прадукты атрымліваюць абнаўленьні на працягу пэўнага тэрміну, але ня менш за 10 гадоў.

эб/nn.by

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт